2008-09-22 14:51:26

Папа Бэнэдыкт 16 адведаў горад Альбано


У нядзелю 21-га верасьня, перад паўднём, Папа Бэнэдыкт 16 адведаў горад Альбано, які ляжыць блізка Рыму ды зьяўляецца сталіцаю дыяцэзыі, на якой ляжыць папская рэзыдэнцыя ў Кастэльгандольфо. Мэтаю візыту было высьвячэньне ў тамашнім Саборы адрэстаўрыраванага алтара, што Папа зрабіў у часе Сьвятой Імшы.
У казаньні Бэнэдыкт 16 гаварыў аб значэньні сьвятыні. Сказаў, што алтар ёсьць месцам, ў якім штодзённа адпраўляецца сакрамант Эўхарыстыі, ў якім Ісус сапраўды ахвяроўваецца за нас і дзеля збаўленьня сьвету. Удзельнічаньне ў гэтым сакраманце зьяўляецца безупынным запрашэньнем да адкрыцьця сэрцаў на любоў Бога ды на прыняцьце і ахвяраваньне прабачэньня. Дзеля гэтага трэба годна прыступаць да Сьвятога Прычасьця. Бэнэдыкт 16 паклікаў вернікаў да ажыцьцяўляньня канкрэтных учынкаў міласэрнасьці ды да большага апостальскага і місійнага заангажаваньня.
Папа маліўся, каб Марыя дапамагала жыхарам Альбано і цэлай дыяцэзыі ў штодзённым пісаньні новае карты сьвятасьці. Заахвоціў адначасна, каб міма цяжкасьцяў адважна дзяліліся сваёю вераю ў Хрыста. У Літургіі ўдзельнічаў кардынал Анджэлё Содано, эмэрытаваны Сакратар Стану ды Дэкан Кардынальскае Калегіі, якога тытулярным Касьцёлам ёсьць менавіта катэдра ў Альбано.








All the contents on this site are copyrighted ©.