2008-09-18 13:58:28

ААН: Папа моліцца аб далейшай рэалізацыі мэтаў разьвіцьця тысячагоддзя


Бэнэдыкт XVI заклікаў кіраўнікоў міжнароднай супольнасці нанава атаясаміць сябе з вялікімі маральнымі ідэаламі і трансцэндэнтнымі фундаментамі справядлівасці, якія заключаны ва ўстаноўчых дакументах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З нагоды 63-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая распачалася 16 верасня 2008 г. у Нью-Йорку, кардынал Тарчызіо Бэртонэ накіраваў ад імя Святога Айца пасланне да ўдзельнікаў экуменічнага набажэнства, якое папярэднічала адкрыццю сходу.


Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI запэўніў аб малітве Святога Айца ў інтэнцыі дыпламатаў і працаўнікоў ААН, каб яны змаглі вырашыць тэрміновыя пытанні, якія датычаць «далейшай рэалізацыі мэтаў развіцця тысячагоддзя, праграмы на карысць развіцця Афрыкі (NEPAD), а таксама іншых ініцыятываў, дзякуючы якім уся сям’я чалавецтва зможа карыстацца дабротамі глабалізацыі».


Ініцыятарамі экуменічнай малітвы дыпламатаў і кіраўнікоў ААН з’яўляюцца Нью-Йоркская архідыяцэзія і сталы наглядальнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Чэлесціно Мільёрэ.
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.