2008-09-17 15:36:55

Ва Украiне праваслаўныя вернiкi далучаюцца да грэка-католiкаў.


Каля пяцi гадоў доўжыўся падрыхтоўчы працэс аб’яднання двух рэлiгiйных суполак у мястэчку Падусаў Перамышлянскага раёна Львоўскай вобласцi. Распачаўся ён у 2004 годзе епiскапам Стрыйскiм Юлiянам. Святар i вернiкi Украiнскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы перайшлi пад юрысдыкцыю Стрыйскай епархii Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы.
Як паведамiў дэпартамент iнфармацыi УГКЦ, 10 жнiўня бягучага года святар сяла Подусiў а. Мiхаiл Раманюк афiцыйна прамовiў тэкст “Вызнання веры” i прысягу святара на вернасць Папе Рымскаму, галаве УГКЦ i епiскапу Стрыйскаму.
Мiжканфiсыйнае прымiрэнне было заключана пасля доўгага працэса абмеркаванняў, спатканняў на епархiяльным, абласным i раённым узроўнях. Стрыйская епархiя прапанавала распачаць абмеркаванне тэмы пераадолення мiжканфесыйных праблем у Перамышлянскiм раёне. 4 чэрвеня прадстаўнiкi епархii, раённых уладаў i святары з Падусава абмеркавалi пытанне аб агульным служэннi грэка-католiкаў i праваслаўных УАПЦ. 9 жнiўня на агульнай сустрэчы двух рэлiгiйных суполак канчаткова была зацверджана патрэба рэлiгiйнай еднасцi ў мястэчку. Шляхам самалiквiдацыi рэлiгiйнай суполкi УАПЦ i рэгiстрацыi адзiнай суполкi УГКЦ тут была адноўлена гiстарычная еднасць, якая iснавала да 1946 года.
Кiраўнiк прэсавай службы Стрыйскай епархii УГКЦ, а. Павел Худ, паведамiў, што вернiкi задаволены згаданым рашэннем, бо ў мястэчку больш няма мiжканфiсыйных праблем, злучаных з падзеямi 20-гадовай даўнiны. Прыклад падусаўскiх вернiкаў даў пачатак працэсу падобных аб’яднанняў, якiя ўжо не першы год наспеваюць у iншых прыходах Стрыйскай епархii.







All the contents on this site are copyrighted ©.