2008-09-17 12:13:40

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 17-га верасьня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-а. Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі у Кастэльгандольфо. Прыбыло на аўдыенцыю многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа зрабіў падрахунак свайго, толька што закончанага, Апостальскага падарожжа ў Францыю.
Вяртаючыся думкаю да яго, якое было зарганізаванае з нагоды 150-й гадавіны абьяўленьняў Божае Маці ў Люрд Сьвяцейшы Айцец падзякаваў усім адказным за яго арганізацыю і ход.
RealAudioMP3
У прывітальнай прамове ў Парыжы Папа выказаў пашану французскаму народу падкрэсьліваючы яго хрысьціянскія карані. Успомніў сустрэчу з інтэлектуалістамі, Вячэрню ў Саборы Нотр Дам, візыт у Французскім Інтытуце і Эўхарыстыю, якая была адпраўлена на Плошчы Інвалідаў, ў часе якой заахвоціў вернікаў Парыжа і цэлае Францыі да шуканьня Бога.
Як памятаем у мінулую суботу вечарам, 13-га верасьня, Сьвяцейшы Айцец прыбыў у Люрд адведваючы месцы, якія зьвязаныя з духоўнаю сьпеласьцю Сьвятой Бэрнадэты, удзельнічаючы ў традыцыйнай Працэсыі са сьвечкамі.
У нядзелю 14-га верасьня ў часе Эўхарыстыі адпраўленай з нагоды Юбілею абьяўленьняў Марыі Папа прыпомніў Пасланьне Божае Маці з нагоды прыпадаючага гэтага дня Сьвята Узвышэньня Пачэснага і Жыцатворнага Крыжа Гасподняга.
Пасьля сустрэчы з Эпіскапатам Францыі старшынстваваў Працэсі і эўхарыстычнаму абажаньню з удзелам тысячаў вернікаў. У апошнім дні падарожжа ў Люрд на Плошчы перад Санктуарыям Бэнэдыкт 16 старшынстваваў Сьвятой Імшы для хворых і непаўнаспраўных, якім надзяліў Сакрамант Намашчэньня. Дзякуючы Богу за падарожжа ў Люрд Папа прыпомніў, што гэты горад зьяўляецца месцам, якое Божая Маці перадала сьвету як упрывілеяваную прастору сустрэчы Божае Любові, якая аздараўляе і дае збаўленьне, як месца ў якім Марыя навучае нас нашага прабываньня на зямлі як часу паломніцтва да канчатковае бацькаўшчыны ў небе.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.