2008-09-16 13:23:25

Новая пасада ўведзена ў жаночых кансультацыях Свярдлоўскай вобласці. Псіхолага. Галоўная яго задача - адважываць ад аборту.


Як расказала журналістам галоўны ўрач Свярдлоўскага аблцэнтра планавання і рэпрадукцыі сям'і сп. Алена Мікалаева, цяпер у вобласці на кожнае народжанае дзіця прыпадае 1,1 аборта. Медыкі - якія, дарэчы, пакуль не супрацоўнічаюць з царкоўнаслужыцелямі - ставяць на мэце давесці хацяб адзін к аднаму гэтыя суадносіны, а праз год - 1 на 0,5. За гэтымі лічбамі стаяць сотні чалавечых жыццяў. Спадарыня Мікалаева сказала, у прыв.:" Часцей за ўсё аборты робяць жанчыны 25 - 30 гадовага ўзросту. Многія маюць сумнівы адносна свайго рашэння спыніць жыццё ўласнаму дзіцяці. Іх можна пераканаць радзіць." На 1 месцы, як сказала глаўўрач, стаіць прычына малога даходу самой патэнцыяльнай маці. а за тым ужо - бытавыя праблемы: адсутнасць жылля ці месца ў дзетсадзе. І тут напрошваецца яшчэ адзін сумны факт: жанчыны не давяраюць дастаткова сваім мужчынам, мужжам, каб спакойна радзіць і не баяцца галечы, перадоленай дзякуючы клопату аб дастатку з боку бацькі.







All the contents on this site are copyrighted ©.