2008-09-15 13:46:39

Бэнэдыкт 16 развітаўся з Францыяю


Пасьля Сьвятой Імшы для Хворых Папа прыбыў на лётнішча ў Люрд дзе адбылася цырымонія разьвітаньня. У сваёй прамове Сьвяцейшы Айцец падзякаваў усім тым, што спрычыніліся да гэтага візыту. Папа пералічыў усе этапы свайго падарожжа ў Францыю. Бэнэдыкт 16 выказаў сваю глыбоку духоўную і культурную лучнасьць з Францыяю.
RealAudioMP3
Настаў момант пакінуць вас. Ці змагу яшчэ вярнуцца да вашае прыгожае краіны? Жадаю, але гэтае жаданьне пакідаю Богу. У Рыме астануся вам блізкім і калі затрымаюся перад Гротаю Люрд, якая ад больш стагоддзя знаходзіцца ў Ватыканскіх Садах, буду думаць пра вас. Хай Бог вас блаславіць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.