2008-09-15 13:44:39

Апошні дзень візыту Папы ў Францыю: Сьвятая Імша для Хворых


У панядзелак 15-га верасьня свой апошні дзень візыту ў Францыю Папа пачаў ад адведзінаў капліцы госпіцыюм, у якой Сьвятая Бэрнадэта прыняла сваё першае Прычасьце. Затым адслужыў перад Базылікаю Нотр Дам ды Росэр Сьвятую Імшу для хворых. У сваім казаньні зрабіў заклік да ўсіх хворых, каб “не адвярталіся ад жыцьця” і не сумняваліся ў яго сэнс і вартасьць. Хвароба і цярпеньне гэта “змаганьне, якога чалавек не можа перамагчы сам, без дапамогі Божае Ласкі”. Прыпомніў, “што годнасьць ніколі не пакідае таго, хто хворы”. Шуканьне ўсьмешкі Марыі не ёсьць пытаньнем адданага ці перастарэлага сэнтымэнту- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16. У гэтай ўсьмешцы “ёсьць крыніца непераможанай надзеі”. Цярпеньне часам даводзіць да таго, што чалавек траціць веру ў сэнс і вартасьць жыцьця”- дадаў Папа. Калі нам не хапае ўжо слоў, каб знайсьці адпаведнае акрэсьленьне для цярпеньня, ўзмацоўваецца патрэба сардэчнае прысутнасьці: шукаем затым блізкасьці тых, якіх спалучае з намі супольна кроў і вузы прыязьні, але таксама тых, якія блізкія нам з прычыны веры. А хто мог-бы быць нам бліжэйшым ад Хрыста і яго Сьвятой Маці?- запытаўся Сьвяцейшы Айцец. Жадаю сказаць усім, якія церпяць, якія змагаюцца і якіх дакранае спакуса, каб зьвярнуліся да Марыі- папрасіў Папа ды надзяліў сакрамант намашчэньня дзесяцём хворым асобам.








All the contents on this site are copyrighted ©.