2008-09-14 14:47:54

Эўхарыстычная працэсыя ў Люрд у суботу 13-га верасьня


Мы на хвілінку вернемся да ўчарашняга дня да суботы 13-га вераньня, калі ў Люрд Папа позным вечарам прылучыўся да працэсыі са сьвечкамі. Суправаджала яе ружанцовая малітва, ў часе якой абмяркоўвана таямніцы сьвятла. “Люрд ёсьць адным з тых месцаў, якія Бог выбраў, каб у іх адлюстраваўся асаблівы блеск Яго прыгажосьці. Дзеля гэтага так вялікае значэньне мае тут сімбаль сьвятла.- падкрэсьліў Папа ў прамове да сабраных пілігрымаў, якіх былі тысячы. У часе абьяўленьняў 150-т гадоў таму назад, Бэрнадэтта адгаворвала Ружанцовую Малітву ў прысутнасьці Марыі. У часе гэтае малітвы Марыя быццам бы аддае нам сваё сэрца і позірк, каб мы абажалі жыцьцё Ейнага Сына. Калі молімся з Марыяю, нашыя сэрцы адкрываюцца на церпячых. Гэта пераменьвае нашае жыцьцё. Люрд ёсьць месцам сьвятла, таму што ёсьць месцам еднасьці, надзеі і наверненьня. У Люрд сустрэча з Бэрнадэтаю і з Марыяю- падкрэсьліў Папа- можа адмяніць жыцьцё, каб нас весьці да Хрыста, які ёсьць нашым жыцьцём, сілаю і сьвятлом.








All the contents on this site are copyrighted ©.