2008-09-14 14:42:14

3-ці дзень Апостальскага Падарожжа Бэнэдыкта 16 ў Францыю: Сьвятая Імша ў Люрд


Больш за 150-т тысяч вернікаў удзельнічала, ў нядзелю 14-га верасьня, ў Сьвятой Імшы, якая была адслужана ў Люрд з нагоды 150-й надавіны абьяўленьняў Марыі ў гэтым месцы. Разам з Папаю Сьвятую Імшу адслужыла больш за тысячу сьвятароў. У сваім казаньні Бэнэдыкт 16 спаслаўся да Сьвята Узвышэньня Пачэснага і Жыватворнага Крыжа, якое Каталіцкая Царква ўшаноўвае 14-га верасьня. Цэнтральным пунктам казаньня было значэньне Гасподняга Крыжа. “Бог так палюбіў сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб усякі хто веруе ў Яго не загінуў, але меў жыцьцё вечнае”- чытаем ў Эвангэллі Сьвятога Яна. Знак крыжа ёсьць сінтэзам нашае веры, нам гаворыць, што ў сьвеце ёсьць любоў больш моцная ад зла. Гэта любоў, якая нас робіць свабоднымі, здольнымі прымірыцца і будаваць згодны сьвет. Касьцёл заахвочвае нас, сказаў Папа, каб мы паднесьлі з гордасьцю гэты годны пахвалы Крыж, каб сьвет змог убачыць, як далёка дайшла любоў Укрыжаванага да людзей. Гэта ён робіць нас свабоднымі, каб любіць так, як Ісус нас любіць і каб збудаваць прыміраны сьвет. Дзеля гэтага на гэты крыж Хрыстос узяў з сабою ўсе цярпеньні і несправядлівасьці нашага чалавецтва. Занёс упакораньні і дыскрымінацыі, катаваньні за любоў да Хрыста. Далей ў сваім казаньні Папа паясьніў значэньне выбраньня Богам Бэрнадэтты. Яна паходзіла з вельмі беднае сям”і да таго ж была слабога здарорў”я.
RealAudioMP3
Марыя яе выбрала, каб перадаць сваё пасланьне наверненьня, малітвы і раскаяньня, ў поўнай згодзе са словам Ісуса: “Ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і выявіў тое дзецям”. Далей ў сваім казаньні Папа затрымаўся над значэньнем назову: “Я ёсьць Непарочна Зачатая”, ў якім адкрываецца нашая годнасьць мужчыны і жанчыны. Хаця мы намечаны грахом, мы збаўлены ў надзеі, якая дазваляе нам супраціўляцца з грахом у нашым штодзённым жыцьці. Затым Папа дадаў: “ Пасланьне Марыі ёсьць пасланьнем надзеі для ўсіх людзей нашага часу. На дарогах нашага жыцьця, так часта мрочных, Яна ёсьць сьвятлом надзеі, Якая нас разясьняе і паказвае нам дарогу. І заахвочвае нас, каб жыць так, як Яна ў непераможанай надзеі не слухаючы тых, якія гавораць, што мы вязьнямі фатум”. Я люблю прызываць Марыю як Зорку Надзеі”- працягваў Сьвяцейшы Айцец. Яна нас запрашае служыць братам шчодра ды запрашаць іх сюды ў Люрд. Запрашае да паўторнага адкрыцьця жыцьця як пакліканьне дадзенае Госпадам, пакліканьне, якое ажыцьцяўляецца цераз сям”ю. Іншыя пакліканыя за пасрэдніцтвам сьвятарства ці рэлігійнага жыцьця. У гэтым месцы Марыя прыбывае да нас як маці, заўсёды адкрытая на патрэбы сваіх дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.