2008-09-13 09:23:02

Сустрэча Папы з французскім сьветам культуры


Пачнём ад учарашняга дня, ад здарэньняў, якія мелі месца пасьля вячэрняга выпуску нашае праграмы. Менавіта вельмі важным была сустрэча Папы з культурным сьветам.
Перад гэтаю сустрэчаю каля гадзіны 17-й французскага часу, ў пятніцу 12-га верасьня, ў Апостальскай Нунцыятуры ў Парыжы адбылася кароткая сустрэча Папы з прадстаўнікамі Гэбрэйскае Супольнасьці Францыі. Прыпомнім толькі, што гэбрэі разам з захадам сонца пачынаюць сваё рэлігійнае сьвята “Шабат”. Дзеля гэтага сустрэча з імі адбылася раней ў “Коледж дэс Бэрнардін”.
Прадстаўнікам культурнага сьвету Францыі Папа гаварыў аб пачатках заходняе тэалогіі і каранях эўрапэйскае культуры. Прыпомніў ролю, якую ў пэрыядзе хуткіх культурных перамен, што спрычынілі міграцыі народаў і ўзьніканьне новых дзяржаваў, мелі на Захадзе манастыры. У іх перахоўвана скарбы антычнае культуры і чэрпаючы з іх, была стварана новая культура. Жаданьнем манахаў не было аднак будаваньне новае культуры ані зьбераганьне старое. Іх мэтаю было шуканьне Бога. Іхняю дарогаю было Слова Божае, дадзенае людзям у Кнігах Бібліі. Каб яго пазнаць мусілі паглябляць тайны мовы. Дзеля гэтага бібліятэка і школа станавілі цэласную частку манастыра. Бэнэдыкт 16 прыпомніў таксама значэньне, якое для іхняе малітвы меў сьпеў. Так ўзьнікла вялікая музыка Захаду.
У сустрэчы са сьветам культуры прыняло ўдзел многа вядомых постацей, ў гэтым былыя Прэзыдэнты Францыі, Жак Шырак і Валеры Жыскар Дэстэн ці былы кіраўнік Эўрапэйскае Камісіі Жак Долёр.








All the contents on this site are copyrighted ©.