2008-09-12 15:49:45

Пачалося 10-е Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі



Сьвяцейшы Айцец знаходзіцца ў Францыі. Нагодаю для паломніцтва ёсьць 150-я гадавіна абьяўленьняў Божае Маці ў Люрд. Папа адведае з пачатку Парыж а затым прыбудзе ў Люрд.
Галоўныя пункты візыту ў сталіцу Францыі гэта: сустрэча з Прэзыдэнтам Ніколясам Саркозы, Вячэрня з удзелам духавенства, сустрэча з моладдзю ды Сьвятая Імша на Плошчы Інвалідаў.
У Люрд Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую Юбілейную Імшу, сустрэнецца з французскімі біскупамі і возьме ўдзел у Эўхарыстычнай працэсыі. У апошнім дні пілігрымкі адслужыць Сьвятую Імшу для хворых.
Французскія Пратэстанты цешацца з візыту Папы Рымскага. Падкрэсьліваюць аднак, што розьняцца з католікамі адносна ацэнкі марыйных абьяўленьняў. “У Францыі дыялог і экумэнічнае супрацоўніцтва ўкаранёныя ў шчырых і братэрскіх адносінах так моцна, што мы можам выявіць свае думкі адносна абьяўленьняў Марыі ў Люрд”- чытаем у камунікаце выдадзеным Фэдэрацыяю Пратэстантаў Францыі. Пратэстанты дацэньваюць заангажаваньне Бэнэдыкта 16 ў прыверненьні адзінства паміж хрысьціянамі. Маюць затым надзею, што ягоны візыт у Францыю дасьць для экумэнізму новы стымул.
Папа Бэнэдыкт 16 прыляцеў, у пятніцу 12-га верасьня, на міжнароднае лётнішча Орлі каля гадзіны 11.10. Тут сустрэлі яго найвышэйшыя царкоўныя і сьвецкія кіраўнікі Францыі на чале з Прэзыдэнтам Саркозы. Адбылося ўрачыстае прывітаньне але без прамоваў. Сьвяцейшы Айцец непасрэдна з лётнішча прыбыў, на некалькі хвілін, да Апостальскае Нунцыятуры ў Парыжы, каб а гадзіне 12,25 прыбыць да Палацу Эліхэй, на сустрэчу з Прэзыдэнтам Саркозы.
Першым прамаўляў Прэзыдэнт Францыі. Папа ў сваім слове падзякаваў Прэзыдэнту Саркозы за цёплы прыём ды прыпомніў, што нагодаю для гэтага візыту ёсьць 150-я гадавіна абьяўленьняў Найсьвятой Дзевы Марыі ў Люрд. З нагоды Вашага візыту ў Рым- зьвярнуўся Папа да Прэзыдэнта- Вы прыпомнілі, што карані Францыі, як таксама цэлае Эўропы, бяруць пачатак з хрысьціянства. Як тут не прыпомніць таго - сказаў Бэнэдыкт 16- што горад Ліён ужо ў другім стагоддзі меў біскупа Сьвятога Ірэнэя.
RealAudioMP3
Касьцёл у Францыі цешыцца на сёньняшні дзень свабодаю. У адрозьненьне ад мінулага пэрыяду- сказаў Сьвяцейшы Айцец- Касьцёл перамяніўся ў пазітыўны і шчыры дыялог. Ведаем, што астаюцца яшчэ не развязаныя праблемы гэтага дыялогу, якія мусім перамагчы са спакоем і рашучасьцю.
Вы – зноў зьвярнуўся Папа да Саркозы- зьяўляецеся ў гэтых 6-ці месяцах Прэзыдэнтам Эўрапэйскае Вуніі. Гэта дае вам нагоду сьведчыць аб прывязанасьці Францыі да правоў чалавека ды павышаньне іх дзеля дабра адзінак ды грамадзтва. Калі грамадзянін Эўропы ўбачыць, калі правы чалавека ёсьць ў пашане ( між іншым права да жыцьця ад нараджэньня аж да натуральнае сьмерці, да свабоднай адукацыі, да сямейнага жыцьця, права да працы, не забываючы самазразумела рэлігійных правоў) тады поўнасьцю зразумее сэнс пабудовы Эўрапэйскае Вуніі ды стане актыўным яе будаўніком. Гэтае заданьне- сказаў Бэнэдыкт 16- не лёгкае. Часы няпэўненыя, цяжкія ( калі ўзьнікаюць новыя напружаньні, розьніцы) але Францыя чульлівая на прымірэньне паміж народамі ёсьць пакліканая дапамагчы Эўропе будаваць мір унутры сваіх межаў як і ў цэлым сьвеце. Выказваю маё давер”е, што Францыя дасьць свой ўклад у поступ гэтага стагодзя, каб стала яно больш спакойным, гарманічным і ў се іжылі ў міры- закончыў сваю прамову Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.