2008-09-10 14:03:24

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 10-га верасьня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-а. Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў на яе са сваей летняй рэзыдэнцыі у Кастэльгандольфо. Прыбыло на аўдыенцыю многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Працягваючы цыкл папярэдніх катахэзаў, якія прысьвечаныя постаці Сьвятога Паўла, Бэнэдыкт 16 сказаў, што Павал у сваіх Пасланьнях шмат разоў называе сябе Апосталам, хаця не быў у групе 12-х выбраных Хрыстом, якіх пералічваюць Эвангэльлі. Несумненна меў права да гэтага званьня, таму што на дарозе ў Дамаск сустрэў Хрыста, Ім быў пакліканы да даваньня сьведчаньня і пасланы абвяшчаць Эвангэльле.
RealAudioMP3
Даручаную яму місію ажыцьцявіў поўнасьцю, ня гледзячы на перасьледаваньні, цялеснае пакараньне, адкіненьне, спробы ўкаменяваньня, небясьпеку падарожжа і ўсё гэта выконваў, як напісаў: “ ў голадзе і холадзе, ў пастах і муках, якія выплывалі з туроты пра Касьцёл”. Таму падкрэсьліваў- працягваў сваю сёньняшнюю катахэзу Папа- што калі многія маюць прычыны, каб называць іх Апосталамі, то ён тым больш. Сьвяты Ян Хрызастом падкрэсьліваў ягоны дынамізм, рашучасьць і непакорнасьць духа, якія не мелі сабе роўных. Меў права, такім чынам , пытацца Сьвяты Павал: “Хто ж нас можа адлучыць ад любові Хрыста? Мучэньне, прыгнёт ці пераследаваньне, голад ці нагата, небясьпека ці меч?
Аддадзены Хрысту і Эвангэльлю да канца Павал ёсьць прыкладам для кожнага з нас. Будзем мець заўсёды адвагу- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16—каб за яго прыкладам, у кожнай сітуацыі жыцьця, ўмець прызнацца да Хрыста. Сучасны сьвет вельмі гэтага патрабуе.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.