2008-09-08 10:09:08

Сустрэча Бэнэдыкта 16 з моладдзю Сардэніі


Апошнім пунктам праграмы візыту Папы у Кальяры была сустрэча з моладдзю. Вітаючы Папу група моладзі зьвярнулася да Бэнэдыкта 16 з наступнымі словамі: “Сьвяты Ойча, мы ёсьць як сардыньская зямля, прыгожая і адначасна цяжкая”. Далей папрасілі Папу, каб паказаў ім, як ( міма многіх праблемаў і цяжкасьцяў, з якімі штодня мусяць змагацца) маюць будаваць сваю будучыню. Сустрэча ў Кальяры ператварылася ў сапраўднае сьвята моладзі. Прамова Папы была перарываная воплескамі.
Сям”я, фармацыя і вера- гэтыя тры вартасьці Бэнэдыкт 16 указаў моладзі Сардэніі. Прыпомніў, што хоць сьвет вучыць “хадзіць у жыцьці у скарачэньні”, ў пагоні за славаю і грашыма ды за прамінаючымі прыемнасьцямі, то сапраўдную вартасьць мае тое, што часта трэба выпрацаваць ў паце чала. Папа сказаў, што ведае турботы і праблемы моладзі. Пералічыў, між іншым, безпрацоў”е, цяжкасьці ў здабыцьці пастаяннае працы ды эміграцыю, якая спрычыняе ў многіх пачуцьцё выгнаньня з уласнае зямлі і адарваньня ад уласнае сям”і. Сьвяцейшы Айцец сказаў, што хоць многія маладыя мараць аб сапраўднай сям”і, толькі нешматлікія да шлюбнага саюзу ёсьць адпаведна падрыхтаванымі.
Голас
Часта тэрмін “сям”я” прымяняецца на акрэсьленьне саюзаў, якія ў сапраўднасьці не ёсьць імі. Вельмі паніжылася здольнасьць сужонкаў да абароны еднасьці шлюбнага саюзу, нават за цану вялікіх адрачэньняў. Дарагая моладзь, адкрыйце вартасьці сям”і: любіце яе не толькі з традыцыі, але таксама з дасьпелага і сьвядомага выбару. Гавару вам “падрыхтуйцеся”, таму што сапраўднае любові не імправізуецца. На любоў, апрача пачуцьця, складаецца адказнасьць, стойкасьць, пачуцьцё абавязку. Гэтага ўсяго можна навучыцца, цярпліва прытрымліваючыся такіх хрысьціянскіх вартасьцяў, як давер”е, чыстата, ды ўскладаючы надзею ў Божы Правід ды малітву.
Вера зьяўляецца спосабам гляджэньня на рэчаіснасьць, спосабам думаньня, ўнутранаю ўражлівасьцю, якая ўзбагачае нас як людзей- сказаў на заканчэньне Папа да моладзі Сардэніі, заахвочваючы яе да даваньня адважнага, хоць- як зазначыў, нялёгкага сьведчаньня Хрысту. Усю моладзь даручыў матчынай апецы Дабратлівай Божай Маці. Патронкі Сардэніі.
Пасьля гэтае сустрэчы Сьвяцейшы Айцец прыбыў на лётнішча гораду Кальяры, каб вярнуцца да сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо, блізка Рыму.








All the contents on this site are copyrighted ©.