2008-09-08 10:02:46

Душпастырскі візыт Бэнэдыкта 16 на Сардэнію: Сьвятая Імша



Як мы паведамлялі ў нашых ранейшых праграмах, Сьвяцейшы Айцец у нядзелю 7-га верасьня, зьдзейсьніў душпастырскі візыі на гэты італьянскі востраў. Адведаў сталіцу востарва Кальяры. Перад поўднем Папа адслужыў Сьвятую Імшу перад Санктуарым Найсьвядзейшай Дзевы з Бонарыя, якая ад сто гадоў ёсьць Патронкаю Вострава. У часе Імшы Папа паўторна даручыў вернікаў Сардэніі Апецы Дабратлівай Маці Божай. У Літургіі ўдзельнічала больш за 150-т тысяч вернікаў. Сярод іх быў таксама і прэм”ер Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.
У казаньні Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што Сардэнія ніколі не была ачагам гэрэзыі, але простай і адважнай веры. У ёй знаходзілі падтрымку цноты, якія характэрныя тамашняму насельніцтву: вернасьць, сьвядомасьць ўласнае годнасьці, памяркоўнасьць, ўстрыманасьць і пачуцьцё абавязку. Папа прыпомніў, што хрымсьціянства вырасло на Сардэніі з крыві мучанікаў, якія аддалі сваё жыцьцё з любові да Бога і да людзей. Эвангэльле, якое абвяшчаў сасланы туды Папа Понцый, першы раз загучала ў шахтах. У часе чарговых находаў і дамінацый вера ў Хрыста станавіла істоту сардэнскае тоеснасьці. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў таксама, што жыхары Сардэніі неаднаразова давалі гасьціннасьць хрысьціянскім уцекачам, якія былі прыгавораныя на выгнаньне. Разам прыбыло на Сардэнію больш за сотню біскупаў, якія засноўвалі кляштары і ажыўлялі эвангэльскую дзейнасьць на востраве. Тамашнюю веру характарызуе таксама марыйная пабожнасьць: менавіта 350-т сардэнскіх Касьцёлаў ёсьць прысьвечаных Божай Маці.








All the contents on this site are copyrighted ©.