2008-09-06 09:47:44

Помнік Яну Паўлу ІІ у Шуміліна


3 верасня 2008 г. у Шуміліне (Віцебскі дэканат) біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін асвяціў помнік Яну Паўлу ІІ. Каля касцёла Маці Божай Фацімскай, які яшчэ толькі будуецца, велічна ўзняўся помнік Вялікаму Папе Яну Паўлу ІІ. Гэта будзе першы касцёл у гісторыіі мястэчка Шуміліна.
Ва ўрачыстым адкрыцці і асвячэнні помніка Слугу Божаму Яну Паўлу ІІ прымалі ўдзел святары і законныя сёстры, якія працуюць у Віцебскай дыяцэзіі, прадстаўнікі Польскай амбасады, мясцовыя ўлады і шматлікія вернікі. На парафіяльнае свята завіталі таксама незвычайныя госці — байкеры з Польшчы, якія робяць рэйды па Беларусі.


Пасля асвячэння помніка адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой маліліся аб хутчэйшай кананізацыі Вялікага Папы і ў інтэнцыях парафіі. Пасля набажэнства адбыўся канцэтр з удзелам музычнага калектыва шумілінскай парафіі і хора «Паланэз» з Мінска. На заканчэнне канцэрта ўсе прысутныя заспявалі любімы спеў Яна Паўла ІІ — «Човен», пасля чаго ўсклалі да помніка кветкі і запалілі знічы.
Паводле Catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.