2008-09-05 12:49:55

Анка-алімпіяда 2008 году


Міжнародныя спартыўныя гульні дзяцей пасля анкалагічных захворванняў «Анкалагічная алімпіяда 2008» распачнуцца 6 верасня бягучага года ў Варшаве.
У алімпіядзе прымуць удзел 270 спаборнікаў. Падбор канкурэнцыі будзе залежаць ад псіхафізічнага стану дзяцей. Маладыя спаборнікі атрымаюць сапраўдныя алімпійскія медалі, зробленыя спецыяльна да гэтага спартыўнага мерапрыемства.


Мэта споборніцтваў — будаванне пачуцця ўласнай годнасці ў дзяцей, якія перажылі анкалагічныя захворванні, асабліва ў тых, здароўе якіх пасля хваробы значна пагоршылася. «Анкалагічная алімпіяда» — гэта таксама магчымасць стварыць актыўнае асяроддзе, якое б магло аказваць сістэматычную дапамогу дзецям з анкалагічнымі захворваннямі.


Удзельнікамі Міжнародных спартыўных гульняў у Варшаве стануць дзеці з усіх анкалагічных цэнтраў Польшчы, Расіі, Украіны, Славакіі, Венгрыі, Румыніі і Турцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.