2008-09-04 14:33:20

Дзень біблійных ведаў у Менску


7 верасня 2008 г. у касцёле святых Сымона і Алены (г. Мінск, вул. Савецкая, 15) адбудзецца дзень біблійных ведаў. А 11-й гадзіне Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць урачыстую святую Імшу.


З 9.00 да 20.00 на плошчы перад Чырвоным касцёлам будзе арганізавана кніжная выстава-кірмаш з удзелам хрысціянскіх выдавецтваў.


Бягучы 2008 год у Каталіцкім Касцёле праходзіць пад дэвізам «Божае слова — крыніца надзеі».










All the contents on this site are copyrighted ©.