2008-09-04 14:17:38

Ва Украiне прайшоў незвычайны фестываль паэзii.


Па iнiцыятыве Харкаўска-Палтаўскай епархii Украiнскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы 9 жнiўня прайшоў паэтычны фестываль “Твае настаўленнi спевамi для мяне зрабiлiся”. Удзельнiкамi музычнага свята былi святары-пiсьменнiкi розных хрысцiянскiх канфесый. Свае вершы прадставiлi генеральны вiкарый закону айцоў-дамiнiканаў ва Украiне а.Марыюш Возняк, рэдактар “Парафiяльнай газеты” Рыма-каталiцкай Царквы, i настаяцель прыхода Раства Багародзiцы г.Кiеў а.Валерый Копiйка з УАПЦ. Iгумен Крэхаўскага манастыра а. Пантэлеймон Саломаха з грэка-каталiцкага закону айцоў-базылiянаў паведамiў аб плённай творчасцi базылiянiна а.Васiля Мендруня, першага протаiгумена ўкраiнскай правiнцыi закону пасля яго выхаду з падпольнага стану.
Група манахаў Крэхаўскага манастыра выканала песнi на словы а.Васiля Мендруня. Ансамбль “Сямья” з г.Ромны Сумскай вобласцi прадставiў цэлую праграму, складзеную з твораў настаяцеля Свята-Пантэлеймонаўскага прыходу г.Нiкалаеў а.Яна Лешчыка.
Служэнне Богу пры пасрэднiцтве паэтычнага слова аб’яднала святароў i вернiкаў розных канфесый. Арганiзатары фестывалю ў Нiкалаеве плануюць праводзiць яго штогод.







All the contents on this site are copyrighted ©.