2008-09-02 15:24:00

Беларусь плануе ратыфікаваць дагавор з Латвіяй аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння.


Дакумент рэгламентуе пытанні назначэння і выплаты пенсій пры пераездзе з адной дзяржавы ў іншую.У дагаворы закладзены прагрэсіўны падыход, заснаваны на прынцыпе прапарцыянальнасці. У прыватнасці, кожная дзяржава назначае і выплачвае пенсію, або яе частку, у адпаведнасці са стажам, набытым на тэрыторыі гэтай дзяржавы. Напрыклад, грамадзянін Латвіі, які пражывае на тэрыторыі нашай рэспублікі, будзе атрымліваць частку пенсіі ад Беларусі, калі ён тут працаваў, і частку - ад Латвійскай Рэспублікі. Гэта датычыцца і беларускіх грамадзян, якія прыехалі ў Латвію. У выпадку перасялення пенсіянераў пенсію будзе прадаўжаць выплачваць дзяржава, якая яе назначыла.
Як паведаміла начальнік упраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Міністэрства працы і сацабароны Беларусі Валянціна Каралёва, работа над дакументам вялася больш за 10 гадоў. Ён быў падпісаны ў Мінску 29 лютага 2008 года. "Падпісанне гэтага дагавора - доўгачаканы і важны крок у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у сферы сацыяльнай абароны насельніцтва", - сказала спадарыня Валянціна Каралёва.Дагавор, у першую чаргу, накіраваны на вырашэнне пытанняў пенсійнага забеспячэння грамадзян Беларусі і Латвіі, якія пражываюць на тэрыторыях гэтых дзяржаў. "Справа ў тым, што сёння ў Латвіі пры назначэнні пенсіі па ўзросце не ўлічваецца работа на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Для атрымання пенсіі патрабуецца не менш як 10 гадоў работы ў Латвіі. У Беларусі таксама пры пераездзе латвійскіх грамадзян не ўлічваецца перыяд іх работы на тэрыторыі Латвіі пасля распаду Савецкага Саюза", - адзначыла c.Каралёва.Новы падыход - гэта значыць " што будзе ажыццяўляцца так званы экспарт пенсій", дадала Валянціна Каралёва. Яна падкрэсліла, што на такіх жа прынцыпах заснаваны дагаворы, заключаныя Беларуссю з Расіяй і Літвой.Палажэнні гэтага дагавора распаўсюджваюцца таксама на заканадаўствы бакоў, што рэгулююць выплату страхавых узносаў. Згодна з дагаворам бакі прадастаўляюць на сваіх тэрыторыях пражываючым або працуючым грамадзянам іншага боку, а таксама членам іх сем'яў аднолькавыя правы са сваімі грамадзянамі, як у адносінах да распаўсюджвання заканадаўства, так і ў частцы права на сацыяльнае забеспячэнне








All the contents on this site are copyrighted ©.