2008-08-29 11:11:56

У Рыме ўпершыню будзе прызначана прэмiя за апавяданне на гебрэйскую тэму.


У iтальянскай сталiцы будзе ўпершыню прызначана прэмiя “Вачамi апавяданняў”. Прэмiя будзе ўручана пад час Мiжнароднага фестываля гебрэйскай лiтаратуры, якi пройдзе ў Рыме з 20 да 24 верасня. У конкурсе могуць прыняць удзел аўтары кароткiх апавяданняў на тэму, злучаную з гебрэйскiм светам. Пераможцы будзе ўручана прэмiя ў памеры 1.000 еўра, якая будзе ўручана пад час адкрыцця фестываля.
Акрамя таго, дванаццаць лепшых апавяданняў будуць надрукаваны ў адпаведным анталагiчным выданнi.
“У Талмудзе напiсана, што кожны мужчына павiнен за сваё жыццё нарадзiць сына, пасадзiць дрэва i напiсаць кнiгу, - адзначылi iнiцыятары фестываля, - У пэўным сэнсе, размова iдзе аб трох розных спосабах гарантаваць i захаваць наша iснаванне ў развiццi, у напаўненнi сэнсам жыцця нашу планету, у стварэннi культуры, якая патрэбна нам самiм. Няма сумнiву, што са згаданых вышэй трох патрабаванняў, да якiх гебрэi заўсёды мелi вялiкую павагу, болей за ўсё iх прыцягвала трэцяя: пiсьменнiцтва”.
У конкурсе могуць прыймаць удзел людзi самага рознага ўзросту i нацыянальнасцi. Апавяданнi павiнны быць дасланы ў арганiзацыйны камiтэт фестываля да 30 жнiўня. Вынiкi конкурса будуць аб’яўлены 10 верасня.








All the contents on this site are copyrighted ©.