2008-08-29 15:30:21

У наступным годзе ў Манiле - сустрэча моладзi Азii.Iнiцыятыва яго правядзення належыць Азiятскай бiскупскай канфярэнцыi.


Наступнай значнай падзеяй пасля Сусветнага дня моладзi ў Сiднэi, для маладых людзей цiхаакiянскага рэгiёна будзе пятае спатканне моладзi Азii ў 2009 годзе. “Сустрэчы моладзi Азii, якiя праводзяцца ў гады, калi не святкуюцца Сусветныя днi моладзi, накiраваны на тое, каб даць магчымасць маладым людзям працягваць жыць у веры з адданасцю i прыняццем пэўных абавязкаў”, - гаворыцца ў паведамленнi Бiскупскай канфярэнцыi.
Згаданая iнiцыятыва з’яўляецца нагодай да спаткання маладых людзей, што належаць да розных культур i знакам iх належнасцi да больш вялiкай каталiцкай суполкi, чым тыя, у якiх яны жывуць у родных краiнах.
Плануецца, што ў спатканнi ў Манiле будзе ўдзельнiчаць больш за 2.000 чалавек з Азii цi азiятскага паходжання. Напярэдаднi свята адбудзiцца спатканне з прадстаўнiкамi Камiсii да спраў моладзi Бiскупскай канфярэнцыi Фiлiпiнаў, пад час якога будзе удакладнена праграма мерапрыемства i некаторыя арганiзацыйныя дэталi. На сёняшнi дзень яшчэ не абрана тэма сустрэчы, але хутчэй за ўсё яна будзе прысвячана тэме “Эўхарыстыя ў дачыненнi да моладзi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.