2008-08-29 11:10:17

Месяц жнівень у Каталіцкім Касцёле на Беларусі прысвечаны цвярозаму стылю жыцця і малітве за тых, хто трапіў у залежнасць ад алкаголю.
А напрацягу года ў парафіях Беларусі праводзяцца сустрэчы і рэкалекцыі для ананімных алкаголікаў і іх сем’яў


У гэтым месяцы, а менавіта 29 жніўня, Касцёл таксама ўспамінае мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля, апекуна цвярозасці.
Малітва аб цвярозасці O добры Божа, дай нам дасканала зразумець, якою вялікаю дабрадзейнасцю з’яўляецца цвярозасць у вачах Тваіх. Няхай знікне ва ўсёй нашай Айчыне п’янства і запануе цвярозасць.Шчырым сэрцам просім аб дары цвярозасці для ўсіх тых, каго любім, асабліва для N. (імя,за каго маліцца: напрыклад Андрэй, Вольга ці Васіль), які (якая) знаходзіцца ў залежнасці ад алкаголю. А нас саміх, о добры Ойча, навучы асабліва паважаць цноту цвярозасці, іншых да яе заклікаць і вытрываць у заўсёднай еднасці з Езусам Хрыстом. Які жыве і валадарыць праз усе вякі вечныя. Амэн.
 







All the contents on this site are copyrighted ©.