2008-08-28 18:27:33

Жалобная абвестка. Просім вашых задушных малітваў.
Беларусь развіталася з Васілём Несцярэнкам, славутым фізікам і чалавекам высокага сумлення.


Да апошняй хвіліны (памёр 25.08.08 на 74 годзе жыцця), працуючы дырэктарам Інстытуту радыяцыйнай бяспекі «Белрад», прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Васіль Несцярэнка выступаў супраць пабудовы АЭС у Беларусі.
Былы ў моманце Чарнобыльскай катастрофы дырэктарам Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, Васіль Несцярэнка распавёў летась радыё “Нямецкая хваля, як адаб’ецца на бяспецы скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва станцыі. На думку Васіля Несцярэнкі, урад Беларусі не мае права выкарыстоўваць тэхналогіі такой высокай рызыкі. Ён лічыць, што Беларусь магла б развіваць ветраэнергетыку і выкарыстоўваць энергію біямасы: (цытата)“Калі б дзяржава туды такія самыя грошы ўклала, як збіраецца ўкласці ў АЭС, то карысці было б больш...Дзевяць гадоў таму былі вельмі вялікія дэбаты ў беларускім урадзе: будаваць ці не будаваць атамныя станцыі. Мы дэталёва ўсе аспекты бяспекі праглядзелі, пераканаліся, што кадраў у Беларусі няма. Няма інфраструктуры, няма ўласнага паліва, не пабудаваныя сховішчы. І самае галоўнае, што пакуль бяспечнага тыпу рэактара няма. Мінула дзевяць гадоў, а такі рэактар не з’явіўся. Я думаю, што гэта тэхналогія высокай рызыкі”, – кажа былы дырэктар Інстытута ядзернай энергетыкі і стваральнік малагабарытнай атамнай станцыі “Памір” Васіль Несцярэнка.Па яго словах, Беларусь не здолее знайсці ў бюджэце грошы на будаўніцтва нармальнай бяспечнай АЭС, больш за тое, хутка яна не акупіцца. Урад кажа пра неабходныя для будаўніцтва 2,5–3 мільярды даляраў, аднак:(цытата):
“Я ацэньваю, што калі мы будзем два блокі ставіць, то гэта абыдзецца ў суму не меншую за 10 мільярдаў даляраў. Толькі само абсталяванне будзе каштаваць больш як 5 мільярдаў, і інфраструктура столькі ж пацягне. Не толькі мы, але і нашы дзеці, і ўнукі будуць дзесяцігоддзямі выплачваць гэты доўг”, – гаворыць Васіль Несцярэнка.Раней на рэалізацыю праекту па будаўніцтве беларускай АЭС адводзілася 9 гадоў. Але прэзідэнт даў даручэнне ўкласціся ў 4–5 гадоў. Як адаб’ецца на бяспецы скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва і эканомнае фінансаванне?(цытата)
“Чарнобыль таксама датэрмінова будавалі. Ёсць такія віды дзейнасці, дзе трэба строга выконваць тэхналогіі і тэрміны. Вось тут спяшацца нельга, бо калі гэта якасна не зрабіць, то заплацім такімі аварыямі, як здарылася ў Чарнобылі”, – лічыць Васіль Несцярэнка.
На пытанне, колькі гадоў неабходныя для таго, каб пабудаваць атамную станцыю з выконваннем усіх мераў бяспекі, высоказнаўца-спецыяліст адказвае:“12–15 гадоў – мінімальны тэрмін. Падрыхтоўка інфраструктуры не пачыналася. А куды дзяваць гэтыя адыходы? Сёння ніхто не ведае, як здзяйсняць захоўванне высокаактаўных адыходаў больш за 50–70 гадоў. Гэта « ахілесава пята'» атамнай энергетыкі. Паліва таксама няма, бо па'ліўны цыкл такі дарагі, што гэта могуць сабе дазволіць толькі найбагацейшыя краіны. А раз станцыю будуем, значыць, будуць і аварыі, бо гэта тэхналогія высокай рызыкі. А яшчэ адну аварыю ў Беларусі нам не перажыць”.









All the contents on this site are copyrighted ©.