2008-08-26 15:28:06

Каталіцкі арцыбіскуп Бамбея гатовы ўсынавіць непажаданае, дзеля выяўлянай урачамі хваробы, зачатае дзіця.


Кардынал Осваль Грасіас выказаў падтрымку рашэнню суда штата Махарашатра, які адмовіў бацькам у праве на аборт, легальна дапушчальны па грамадзянскіх законах Індыі толькі на ранніх тэрмінах цяжарнасці ці пры пагрозе жыццю маці. У гэтым выпадку зародак мае 25 тыдняў, і ўрачы толькі цяпер выявілі ў яго парок сэрца. Кардынал зазначыў, што разумее, перад як цяжкім выбарам стаяць бацькі і жадае памагчы. Ён прыпомніў аднак, што аборт недапушчальны пры аніякіх абставінах. " Ніхто не мае права адымаць у дзіцяці жыццё, бо гэта забойства і злачынства", - зазначыў арцыбіскуп Бамбея. гатовасць прыняць і выхаваць дзіця, непажаданае бацькамі, выказаліт таксама бамбейскія сёстры Кангрэгацыі Місісянарак Міласэрднасці, заснаванай маці Тэрэзай з Калькуты.







All the contents on this site are copyrighted ©.