2008-08-26 15:27:07

"Горад чалавецтва - вось што значыць Венецыя, калі разгледзець яе хрысціянскія карані" - тэкст паштоўкі, якую кожны можа ўзяць у цэрквах чароўнага італьянскага горада.


Венецыя "гаворыць з людзьмі любога ўзросту, культуры і рэлігіі. Але цуд яе прыгажосці - гэта не проста эстэтычнае адчуванне", - чытаем ў прынагоднай ўлётцы, распаўсюджанай па ўсім горадзе кардыналам Анжэлам Сколам, цяперашнім Патрыярхам старажытнай Венецыі.Узнікла Venezia на з балотаў на сотнях маленькіх астраўкоў менавіта таму, што мірныя людзі Апенінаў у 9 стагоддзі не жадалі больш братазабойчых войнаў і стварылі цудоўны помнік чалавечае мудрасці і стваральнай працы ўдалечыні ад ваяўнічых далін. На паштоўцы - цудоўныя віды храмаў і каналаў, яе можна занатаваць ці паслаць поштай да хаты, як бы далёка на планеце яна ні знаходзілася. Гэты прыгожае прывітанне з Венецыі на многіх мовах, уключаючы арабскую, працягвае гасцінную традыцыю горада, які ўвабраў ў сабе культуру Захаду і Ўсходу. Зроблена некалькі версій паштоўкі, і ўсе разам паказваюць найбольш славутыя шэдэўры: базіліку святога Марка, царквы Выратавання(Здароўя), Унебаўзяцця марыі, мадонны Анёлаў і іншыя.







All the contents on this site are copyrighted ©.