Дабрачынная арганiзацыя "Карытас" дапамагае ўцекачам з Грузii.+
“Калi пачалi падаць авiяцыйныя бомбы мы былi напужаныя. У падобныя моманты ў галаве
ўсё блытаецца”, - сказала спадарыня Алена, якая засталася без даху над галавой у вынiку
расейскiх бамбардаванняў у Грузii. Болшьшасць людзей уцяклi ўзяўшы з сабой толькi
адзенне. Як паведамляе дабрачынная каталiцкая арганiзацыя “Карытас”: “Як заўсёды,
ва ўсiх войнах больш за iншых пакутуюць самыя бездапаможныя: жанчыны, дзецi, хворыя
i састарэлыя людзi”. Нягледзячы на недахоп сродкаў, складанасцi дастаўкi дапамогi
зямным шляхам i нестабiльнасцi гуманiтарнага карыдора памiж Грузiяй i Расiяй, дапамога
ахвярам вайны працягвае накiроўвацца. Дзейнасць грузiнскага фiлiяла дабрачыннай
каталiцкай арганiзацыi “Карытас” засяроджана на ўцекачах з Тбiлiсi. Паведамляецца,
што рознага тыпу дапамогу атрымалi каля 1.700 асобаў, якiя знаходзяцца ў чатырох лагерах
для эмiгрантаў. Усе центры для эмiгрантаў знаходзяцца ў аддаленасцi ад буйных
гарадоў. Перад усiм гэта школы, дзе ўцекачы атрымлiваюць гарачую ежу i хлеб. Да
18 жнiўня было немагчыма праехаць ад Тбiлiсi да Горы, што вельмi ўскладняла дастаўку
медыкаментаў i прадуктаў харчавання ахвярам вайны. Кiраўнiк “Карытас” у Грузii,
а.Вiтальд Шулчынск, прыняў удзел у спатканнi з мэрам Горы, каб распрацаваць супольную
праграму гуманiтарнай дапамогi. У той жа час, фiлiял “Карытас” у Расii ўжо набыў
розныя рэчы, неабходныя для медычнай дапамогi 10.000 асобаў на працягу аднаго месяца,
але гэта толькi частка з 37.000 уцекачоў, якiя перакрочылi мяжу Паўднёвай Асецii ў
напрамку Расii. Арганiзацыя “Карытас” збiрае таксама адзенне i школьныя падручнiкi,
для дзяцей прапаноўваюцца розныя тыпы псыхалагiчнай дапамогi. Грузiнскi фiлiял
“Карытас” атрымлiвае дапамогу з розных краiнаў свету. Але вiдавочна, што гэта дапамога
будзе патрэбна на працягу яшчэ многiх гадоў пасля спынення ўзброенага канфлiкта.