2008-08-22 11:53:17

Сербскi выдаўца вырашыў спынiць продаж кнiгi аб прароку Мухаммедзе.


Сербскi выдаўца кнiгi аб жыццi прарока Мухаммеда, якая выклiкала негатыўную рэакцыю ў мусульманаў, прыняў рашэнне аб зняццi рамана з продажу.
Раман “Скарб Медыны” – лiтаратурны дэбют амерыканскай журналiсткi Шэрры Джонс. У аснове яго сюжэта – узаемаадносiны прарока Мухаммеда i яго жонкi Аiшы.
Раней амерыканскае выдавецтва “Random Hous” на неакрэслены тэрмiн адклала выданне згаданага рамана. Выдавец не рызыкнуў узбудзiць незадаволенасць мусульманаў, рэлiгiйныя пачуццi якiх моглi б быць зняважаны трактоўкай жыцця прарока i ягонай жонкi.
Сербiя фактычна зрабiлася першай краiнай, дзе кнiга паступiла ў продаж. За першыя два тыднi было прадана 600 экзэмпляраў рамана, аднак выдаўца вырашыў спынiць продаж, на падставе тых самых прынцыпаў, што i яго амерыканскiя калегi.







All the contents on this site are copyrighted ©.