2008-08-21 11:59:56

На Сiцылii праваслаўныя i католiкi супольна адзначылi свята Унебаўзяцця Панны Марыi.


Таксама i некаторыя праваслаўныя Цэрквы адзначылi 15 жнiўня свята Унебаўзяцця Панны Марыi. У гэты ж дзень, у Сiцылii, католiкi i праваслаўныя ўшанавалi iкону Багародзiцы i Унебаўзяцце Мацi Божай у манастыры Грэцкай Праваслаўнай Царквы, якi знаходзiцца непадалёк ад г.Мессiна. У атмасферы братэрства была адпраўлена Богаслужба, якой папярэднiчала адпаведная канфярэнцыя i малiтоўнае чуванне.
Сярод прысутных на лiтургii быў настаяцель манастыра, архiмандрыт Нiлас Ватопедiнас, вiкарны архiепiскап для Сiцылii i Калабрыi, Iтальянскай архiепархii, якая знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Канстантынопальскага патрыярхату, а таксама прадстаўнiкi Патрыярхатаў Чарнагорыi, Грэцыi, Румынii, Балгарыi i Iталii, законнiкi i студэнты, што вучацца ў Калабрыi i Сiцылii.
Згаданы манастыр Дабравешчання быў заснаваны ў XI° стагоддзi. Ён знаходзiцца памiж Мессiнай i Катанiяй. У жнiўнi 2000 года ён быў перададзены пад апеку праваслаўнай епархii Iталii, пераасвячаны з блаславенствам Сусветнага Патрыярха Барталамея I° i мiтрапалiта Iталii Геннадыяса. Пры манастыры iснуе Iнстытут праваслаўных навук iмя “Св. Нiкiфара Пустэльнiка”, на адкрыццi якога ў сакавiку 2001 года асабiста прысутнiчаў Канстантынопальскi Патрыярх Барталамей I°. Адной з нагодаў адкрыцця гэтай навуковай установы было развiццё дыялогу памiж праваслаўнымi i католiкамi ў Еўропе. Сучасны ўзрост лiку на Сiцылii эмiгрантаў з Румынii, Балгарыi i iншых краiн Усходняй Еўропы аднаўляе старажытныя адносiны памiж востравам i краiнамi хрысцiянскага Усходу ў галiнах духоўнасцi, культуры i мастацтва.
У свята Унебаўзяцця скончыўся спецыяльны курс лекцый праваслаўнай духоўнасцi, якiм кiраваў на працягу пяцi гадоў праф. Iван Iваноў, Патрыяршы дыякан Сафiйскай катэдры i выкладчык тэалагiчнага факультэта Сафiйскага унiверсiтэта.
Цяпер плануецца арганiзаваць пры згаданым вышей манастыры першы курс iконаграфii, якi будуць праводзiць балгарскiя навукоўцы Стэфан Стэфанаў i Люба Стэфанава.







All the contents on this site are copyrighted ©.