2008-08-18 15:23:29

Цэрквы Еўропы заклiкаюць да мiру на Каўказе.


- Экуменiчная рада Цэркваў i Канфярэнцыя еўрапейскiх Цэркваў выказалi занепакоенасць у супольным звароце ў сувязi з вайной на Каўказе i заклiкалi варожыя бакi да мiру.
У тэксте звароту падкрэслiваецца, што “ужытак сiлы ў спрэчцы, якая тычыцца Паўднёвай Асетыi i Абхазii i прывяла да смерцi цывiльных асобаў i вайскоўцаў, ёсць рызыка дэстабiлiзацыi становiшча ў гэтым рэгiёне i адраджэння старой боязi”. Прадстаўнiкi Цэркваў Еўропы просяць вайскоўцаў вярнуцца на пазыцыi, на якiх яны знаходзiлiся да пачатку ўзброенных дзеянняў.
Хрысцiяне Еўропы заклiкаюць таксама да аказання гуманiтарнай дапамогi i выказваюць iх падтрымку пазыцыi Еўрапейскай суполкi i Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, якiя “прапануюць праграму па выхаду з крызiснай сiтуацыi”. “ААН, са свайго боку, - гаворыцца ў звароце, - павiнна забяспечыць непарушнасць тэрытарыяльных межаў i палiтычнай незалежнасцi Грузii ў адпаведнасцi з зацверджанымi ААН дакументамi праз дзеяннi Рады бяспекi”.
У звароце звяртаецца ўвага на высiлкi, якiя прадпрыймае Руская Праваслаўная Царква i Грузiнская Праваслаўная Царква, а таксама Царква хрысцiянаў-эвангелiстаў Грузii, што заклiкаюць да спынення ўзброеных дзеянняў i да мiрных перагавораў.
Галава РПЦ Патрыярх Алексiй II° прапанаваў каб варожыя бакi распачалi перагаворы з павагай да традыцый, пунктаў гледжання i надзеяў грузiнскага i асетынскага народаў. Патрыярх таксама запэўнiў у сваёй гатоўнасцi супрацоўнiчаць дзеля асягнення мiру на царкоўным узроўнi з Грузiнскай Праваслаўнай Царквой”.
Грузiнскi Патрыярх Iлiя II° таксама заклiкаў да спынення канфлiкту i асягнення пагаднення.
Старшыня Саюзу хрысцiянаў-эвангелiстаў Iталii, сп. Анна Маффеi, выказала падтрымку архiепiскапу Малкхазу Сонгулашвiлi, старшыне хрысцiянаў-эвангiлiстаў Грузii, зазначыўшы, што “У малiтве мы блiзкiя да яго асабiста i да ўсяго яго народа”.
Напрыканцы зварота Экуменiчнай рады Цэркваў i Канфярэнцыi еўрапейскiх Цэркваў зазначаецца, што “добрыя адносiны памiж прылягаючымi адна да iншай краiнамi з’яўляюцца Божым дарам”, i просяць вернiкаў малiцца за людзей у Грузii i за ўсiх тых, што ў гэтыя днi працуюць дзеля асягнення мiру i пагаднення.







All the contents on this site are copyrighted ©.