2008-08-18 10:17:42

У iтальянскiм горадзе Рымiнi пройдзе экуменiчнае спатканне.


У другой палове жнiўня ў iтальянскiм горадзе Рымiнi пройдзе чарговы, XXIX° мiжнародны хрысцiянскi форум – “Мiтынг сяброўства народаў”. Кожны год арганiзатары гэтага хрысцiянскага фестываля Еўропы – актывiсты руху “Communione e Liberazione” абiраюць для абмеркавання цэнтральную тэму. “Быць галоўным героям цi нi кiм” – у 2008 годзе гэта тэма прапануе ўдзельнiкам з розных краiнаў, розных узростаў i канфесыйнай прыналежнасцi абмеркаваць пазыцыю i асабiстую адказнасць хрысцьянiна ў сучасным свеце.
Актыўная ўдзельнiца падрыхтоўкi форума, член фонда “Хрысцiянская Расiя”, аташэ па культуры прадстаўнiцтва Ватыкана ў РФ Джованна Парравiнчы зазначыла, што ў адпаведнасцi з тэмай мерапрыемства, было вырашына правесцi выставу прысвячаную А.I. Салжанiцыну; назва экспазыцыi, як не цяжка дагадацца, - “Жыць не па хлуснi”.
Арганiзатары жадаюць данесцi да наведвальнiкаў наступную канцэпцыю: “Савецкi рэжым iмкнуўся разбурыць чалавечае “я”, асобу i народ, не лiчыцца з рэчаiснасцю стварэння свету як “Божага стварэння” замянiўшы гэтай утопiяй панаванне чалавека над светам. Гэтаму праекту паспрыяла тэорыя выхавання “новага чалавека”, вызваленага ад рэлiгiйных забабонаў”. На самой справе, таксама праз савецкую лагерную сiстэму ў чалавеку абуджаецца зусiм новы патрыятызм, якi глыбока адрознiваецца ад таго, якi быў прапанаваны рэжымам. Па словах Джованны Парравiнчы, А. Салжанiцын з’яўляецца прыкладам “мiсiянара”; ён стаў “сымвалам свайго народу, таго савецкага чалавека, з якiм не прайшоў савецкi эксперымент”.
Жыццё пiсьменнiка будзе паказана на шырокiм гiстарычным фоне, з успамiнам усiх галоўных падзей савецкай гiсторыi. Галоўнай для арганiзатараў выставы з’яўляецца “iдэя адраджэння чалавека, “жыцця па праўдзе” у такой дзяржаве, якая была пабудавана на хлусне”. “Гiсторыя паказала, што Салжанiцын перамог у сваёй гiстарычнай барацьбе”, - зазначыла спадарыня Парравiнчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.