2008-08-18 17:17:35

У моманце адгаварэння разам з вернікамі нядзельнай Багародзічнай малітвы "Анёл Гасподні", Папа Бенедыкт 16 сказаў сваё слова.


Найперш, звярнуўся да адказных гэтага свету зрабіць усё , каб перамір'е на Каўказе перарасло ў доўгатрывалы мір, заклікаў хрысціянаў свету пераадольваць расізм і трэці моцны клопат Папы - аўтамабілісты.(Голас папы): RealAudioMP3 "Чалавечае жыццё ёсць найважнейшаю каштоўнасцю",- падкрэсліў Свяцейшы Айцец цэлы сэнс Уцелаўлення Гасподняга і ўсяе веры хрысціянскае."Дом Мой назавецца домам молiтвы для yсiх народаў (Ісайя, 65 6-7)- гэты біблейскі стрыжань стаўся цэнтрам тэалагічнага тлумачэння Папы ў 20 літургічную нядзелю, а далей ён спыніўся на актуальнасці. Балючыя пункты пагрозы крыюцца сёння ў развіцці падзей на Каўказе, дзе, таксама як у Афрыцы і Азіі, сотні тысяч людзей апынуліся па-за межамі нармальнага жыцця і сталіся ўцекачамі. Папа заклікаў канфліктуючыя бакі забяспечваць гуманітарныя калідоры, а каталіцкіх вернікаў усіх рангаў зрабіць усё магчымае для асягнення міру , каб развіць спыненне гвалту, асягнутае праз пасрэдніцтва Еўрасаюзу. Молячыся за ахвяры, Папа непакоіцца аб тым, каб жывыя мелі дапамогу, параненыя і хворыя - лячэнне, а загінуўшыя - вартае пахаванне з павагай да болю блізкіх. Яшчэ больш моцна Бенедыкт 16 заклікаў Еўропу матэрыяльна дапамагчы ўсім мірным ахвярам канфлікту. Другім важным пытаннем актуальнасці Папа вылучыў забавязак хрысціянскай грамады пераадольваць расісцкія настроі, як наогул нецярпімасць па нейкім прызнаку. Усе хрысціяне павінны паважаць чалавечую годнасць кожнай чалавечай істоты. (Голас Папы):-"Адной з вялікіх заваёваў з'яўляецца менавіта пераадоленне расізму",- сказаў Святы Айцец. Трэцім заклікам сталіся словы , звернутыя да вадзіцеляў з прычыны так многіх аварый , часта спрычыненых перавышэннем хуткасці на дарогах. Папа зазначыў, што ёсць неабходным падвышаць сэнс адказнасці:каб весці аўтамабіль , неабходна мець маральнае і грамадзянскае сумленне.
Напрыканцы сустрэчы Папа даў спачуванне сем'ям родных і братоў-капуцынаў біскупа Брікена-Брэсанона монс. Вільгельма Эггера, які раптоўна памёр ад інфаркту. Папа зазначыў, што толькі нядаўна з ім развітаўся, і нішто не прадвяшчала так хуткай смерці біскупа мясцовасці, дзе цудоўна прайшлі канікулы. Папа запэўніў аб сваёй задушнай малітве за Вільгельма разам з цэлай хрысціянскай грамадой ягонай альпійскай дыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.