2008-08-18 10:14:15

У Львове адбудзiцца сынод грэка-каталiцкiх бiскупаў.


Паседжанне Сыноду бiскупаў УГКЦ адбудзiцца з 2 да 9 верасня ў Львове. Галоўнай тэмай сыноду будзе пытанне эвангелiзацыi.
“Што значыць эвангелiзацыя?”, - у каментарыi для Дэпартамента iнфармацыi УГКЦ паставiў пытанне кардынал Любамiр Гузар. – Гэта значыць распаўсюджванне Добрай Навiны, прынесенай Езусам Хрыстом, аб тым, што чалавек, нягледзячы на ўласную слабасць, дзякуючы мiласэрнасцi i ласцы Божай можа быць збаўлены. Кожны з нас з’яўляецца грэшнiкам i патрабуе дапамогi Бога. Вялiкай радасцю для нас з’яўляецца магчымасць выйсцi з грахоўнага стану i зрабiцца дзiцём Божым. Кожны, хто атрымаў гэту навiну павiнен умацавацца ў ёй i паведамiць аб ёй тым, хто аб ёй не чуў, бо моцай Хросту мы паклiканы да эвангелiзацыi”, - зазначыў галава УГКЦ.
Пад час Сынода будзе абнародвана Пасланне на тэму святарства, якое будзе вынiкам вывучэння галоўнай тэмы папярэднiх сынадальных паседжанняў: паклiканне, фармацыя, выхаванне i святарскае жыццё.







All the contents on this site are copyrighted ©.