Рэктар Мiнскай духоўнай акадэмii i семiнарыi просiць аказаць матэрыяльную дапамогу
для аздаблення царвы.
Рэктар Мiнскай духоўнай акадэмii i семiнарыi iгумен Ясаф звярнуўся да праваслаўных
расiянаў з просьбай дапамагчы ва аздабленнi храма акадэмii. Заклiк а.Ясафа “да землякоў-беларусаў,
якiя жывуць цяпер у Расii, i да ўсiх братоў-расiянаў” надрукаваны ў выданнi “Саюз.
Беларусь-Расiя” – дадатку да “Расiйскай газеты”. Храм акадэмii быў нядаўна адрэстаўраваны,
аднак, як адзначае рэктар Мiнскай духоўнай акадэмii i семiнарыi, у iм пакуль не хапае
рэчаў, неабходных для лiтургii. Сярод iншага, дыяканскiх убранняў, пацiраў, напрастольных
падсвечнiкаў, лампадаў, а таксама званоў. Мiж iншым, духоўныя навучальныя ўстановы,
па словах а.Ясафа, “не маюць стабiльнага фiнансавання, таму ўтрымлiваюцца на ахвяраваннi”.