2008-08-12 16:02:54

У чэшскiм войску служыць усё большая колькасць капеланаў.


Ужо 12 гадоў, як у чэшскай армii была адноўлена традыцыя вайсковых капеланаў. I з кожным годам iх колькасць павялiчваецца.
Цяпер вайсковыя святары не забавязаны бласлаўляць зброю цi прымушаць жаўнераў прыймаць удзел у Святой iмшы. Iх роля хутчэй заключаецца ў аздараўленнi чалавечых адносiнаў.
Чэшскiм жаўнерам, якiя ўдзельнiчаюць у вайсковых мiсiях, даводзiцца жыць ва ўмовах замкнутай абшары вайсковых баз па 4 месяца. Вайсковыя капеланы, каб наладзiць боль шчыльны кантакт з калектывам вайскоўцаў, штодзённа трэнеруюцца разам з жаўнерамi.
Акрамя таго, капеланы носяць зброю, але толькi ў мэтах самаабароны пры неабходнасцi. Удзельнiчаць ва ўзброеных аперацыях духоўным асобам забаронена Жэнеўскай канвенцыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.