2008-08-12 15:39:49

Ксёнз Уладзіслаў з Чырвонага касцёла ў Мінску ўзначальвае беларускую пілігрымку да санктуарыя Маці Божае Цудатворнае ў латвійскім горадзе Аглона.


У Латвію на ўрачыстасць Унебаўзяцця найсвяцейшай Дзевы Марыі (14 -15 жніўня) арганізавана прыбыла 100 беларускіх вернікаў. 14 жніўня адбылася Імша і на беларускай мове. Яе адцэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён шчыра падзякваў біскупу Рэзекненска-Аглонскай Дыяцэзіі padreJanis Bulis за магчымасць цэлебраваць святую Імшу па-беларуску ў галоўнай святыні Латвіі. RealAudioMP3
"Урачыстасць Унебаўзяцця нагадвае нам, што лёс Марыі - тое, што Бог падрыхтаваў і нам...трэба старацца быць падобнымі да Яе. Маці заўсёды памятае пра сваё дзіця і спяшаецца на дапамогу"- сказаў у гамеліі мітрапаліт Тадэвуш.







All the contents on this site are copyrighted ©.