2008-08-12 16:05:31

Апостальскi нунцый у Грузii заклiкае да мiру ў гэтым рэгiёне.


Апостальскi нунцый у Грузii, арцыбiскуп Клаўдзiо Гуджероттi выказаў надзею, што хрысцiяне на Каўказе знойдуць шлях да мiру. “Хрысцiянская вера i поўныя зносiны памiж Рускай i Грузiнскай Праваслаўнымi Цэрквамi дапамогуць вярнуць мiр туды, дзе пакуль размаўляюць на мове зброi”, - зазначыў монс. Гуджероттi 11 жнiўня ў iнтэрв’ю Радыё Ватыкана.
Ён звярнуў увагу на аграмадную адказнасць сродкаў масавай iнфармацыi i заклiкаў iх да аб’ектыўнага падыходу да канфлiкту на Каўказе. Адзначыўшы, што гэтаму рэгiёну патрэбны трывалы мiр, ватыканскi дыпламат з жалем адзначыў, што працягваецца “гульня з агнём, ад якой можа запалiцца ўвесь кантынент”.
Апостальскi нунцый у Грузii заклiкаў “усiх людзей добрай волi зразумець, што падобныя вайсковыя дзеяннi прыносяць толькi разбурэннi i небяспеку для самых бедных i безабаронных”.
Дыпламат упэўнены, што трэба неадкладна спынiць усе вайсковыя дзеяннi, каб зрабiць магчымым пачатак спакойнага дыялогу. “Вельмi важна, каб мiжнароднае грамадства не заставалася абыякавым да таго, што адбываецца, да народаў, якiя перажываюць час трагiчных выпрабаванняў”, - працягнуў сваю думку ватыканскi дыпламат. “Важна, каб зрабiлася ясна: свет тут, свет заклапочаны лёсам гэтай невялiкай, але вельмi важнай тэрыторыi”, - дадаў арцыбiскуп Клаўдзiо Гуджероттi.







All the contents on this site are copyrighted ©.