2008-08-11 11:53:16

У Чылi ўшануюць асобу св.Альберта Хуртадо.


18 жнiўня, у рамках правядзення ўрачыстасцяў па ўшанаванню св. Альберта Хуртадо, святара-езуiта, тысячы маладых чылiйцаў прыймуць удзел у пiлiгрымцы ў гонар святога, якi быў кананiзаваны Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° 23 кастрычнiка 2005 года. Пад час цэрымонii кананiзацыi Папа сказаў: “Яго вялiкадушнасць у тым, каб да канца прысвяцiць сябе людзям, у яго поўнай адданасцi i ў яго служэннi людзям, што прывяло да стварэння iм арганiзацыi “Дом Хрыста”. Гэта арганiзацыя займаецца дапамогай тым, што засталiся без даху над галавой, перад усiм, гэта дзецi. Каля 850.000 чылiйскiх дзяцей атрымалi i атрымлiваюць дапамогу ад заснаванай святым дабрачыннай арганiзацыi.
Св.Альберт Хуртадо нарадзiўся ў 1901 годзе, памёр у 1951. Яго дзейнасць з’яўляецца адным з самых iскравых прыкладаў салiдарнасцi ў Чылi. Дзякуючы яму парламент краiны прыняў рашэнне праводзiць “Дзень салiдарнасцi” 18 жнiўня кожнага году. Сёлета, у гэты дзень санктуарый святога Альберта Хуртадо наведае Прэзiдэнт Рэспублiкi Чылi. Пасля абеда там будзе праведзены так званы “шлях салiдарнасцi”, а а 7 гадзiне вечара будзе адслужана Святая iмша ў гонар святога айца-езуiта.







All the contents on this site are copyrighted ©.