У мiнулiую нядзелю Папа адгаварыў разам з вернiкамi Багародзiчную малiтву "Анёл Панскi".
У нядзелю,10.08.08 пад час традыцыйнага нядзельнага спаткання з вернiкамi, Свяцейшы
Айцец адгаварыў разам з iмi Багародзiчную малiтву “Анёл Панскi”. У сваiм казаннi,
у прыватнасцi, Папа сказаў: “У гэтыя днi, дарагiя сябры, я разважаў аб вопыце, якi
атрымаў у Сiднэi, дзе я ўбачыў шматлiкiя радасныя твары многiх аўстралiйскiх хлопцаў
i дзяўчат, якiя сапраўды былi радосныя i мелi спакойныя i станоўчыя рысы. Нягледзячы
на тое, што iх было шмат, яны не зрабiлi нiякiх праблемаў. Каб быць вясёлымi, яны
не мелi неабходнасцi ўжываць алкаголь i наркотыкi. У iх адчувалася радасць спаткання
i ўзаемнага адкрыццi новага свету. Тут не магчыма зрабiць параўнанне з iх аднагодкамi,
якiя, у пошуку iлжывых адыходаў ад праблемаў, ужываюць сродкi, што прыводзяць да дэградацыi,
i гэта ня рэдка прыводзiць да трагедый. Гэта тыповы плён сучаснага, так званага, “грамадства
дабрабыту”, якое, каб “супакоiць” унутраную пустоту i нудоту, што iх суправаджае,
прыводзiць да новых уражанняў, больш узрушаных, больш “экстрымальных”. Таксама i канiкулы
з’яўляюцца спакусай наследваць мiражы задаволенасцi. Але ў гэтым выпадку душа не адпачывае,
сэрца не адчувае радасцi i не знаходзiць мiру. Наадварот, яно робiцца больш стомленым
ды сумным, чым раней. Я, - працягнуў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° пад час Багародзiчнай
малiтвы “Angelus” у мiнулую нядзелю, - звяртаюся да маладых людзей, якiя маюць найбольшую
прагу да жыцця i набыцця новага вопыта, таму падпадаюць пад большую рызыку. Але гэтыя
разважаннi тычацца таксама ўсiх iншых: чалавечая асоба адраджаецца толькi ў стасунках
з Богам, i Бог сустракаецца праз навучанне i слуханне Яго голаса ў спакоi i цiшiнi. Напрыканцы
спаткання з вернiкамi Папа звярнуўся да вайны ў Паўднёвай Асецii, да вельмi цяжкiх
наступстваў таго, што адбываецца ў Грузii. Канфлiкт ужо прывёў да ўзнiкнення многiх
нявiнных ахвяраў i прымусiў вялiкую колькасць людзей пакiнуць уласныя дамы. Бенедыкт
ХVI° выказаў пажаданне, каб узброеныя дзеяннi былi неадкладна скончаны i каб варожыя
бакi ўстрымалiся, таксама i з улiкама да належнасцi да хрысцiянскай спадчыны, ад развiцця
канфлiкта, i сталi на шлях перагавораў, паважлiвага i канструктыўнага дыялогу, каб
пазбегнуць нанясення крыўды i цярпенняў народам. Акрамя таго, Свяцейшы Айцец заклiкаў
мiжнароднае грамадства i найбольш уплывовыя краiны прыкласцi ў дадзенай сiтуацыi ўсе
магчымыя высiлкi дзеля падтрымкi i ажыццяўлення iнiцыятыў, накiраваных на асягненне
мiрнага i сталага вырашэнне праблемаў, з мэтай iснавання, заснаванага на ўзаемных
адкрытасцi i павазе. Напрыканцы нядзельнага спаткання з вернiкамi Бенедыкт XVI°
паблаславiў усiх прысутных на плошчы перад семiнарыяй г.Брессанон.