2008-08-11 11:52:52

Маладыя католiкi Узбекiстану сабралiся разам, каб паразважаць над Бiблiяй.


У сталiцы Узбекiстану прайшло спатканне маладых католiкаў трох мясцовых парафiй. Яны сабралiся разам у летнiм лагеры, каб засяродзiць увагу i супольныя разважаннi на Пяцiкнiжжы Майсея. Нагадаем вам, што ў Пяцiкнiжжа уваходзяць наступныя кнiгi Старога запавету: Быццё, Выйсце, Левiтаў, Лiчбаў i Другазаконня.
Маладыя людзi з парафiй Ташкента, Ургенча i Ферганы сустрэлiся ў летнiку ташкентскага унiверсiтэта, якi знаходзiцца прыблiзна ў 60 км ад сталiцы Узбекiстана.
Пад час спаткання яны падзялiлiся на некалькi групаў каб лепей паразважаць над Святым пiсаннем, дапамагаў iм у гэтым францiшканiн з Польшчы а. Анджэй Бжезiнскi, якi служыць у Ташкентскай парафii Святога Сэрца.
Акрамя разважанняў аб Пяцiкнiжжы i суполных малiтваў, дваццаць маладых узбекскiстанскiх католiкаў мелi магчымасць наведаць прыгожыя горныя мясцовасцi, якiя знаходзяцца непадалёк ад сталiцы краiны.
Монс. Ежы Мацулевiч, Апостальскi адмiнiстратар ва Узбекiстане, два разы наведаў летнiк, каб пабыць разам з каталiцкай моладдзю. На яго думку, маладыя людзi часта сустракаюцца з цяжкасцямi ва ўспрыняццi рэлiгiйнай мовы святароў, тым болей, што многiя з iх належаць да нехрысцiянскiх семьяў, цi семьяў агностыкаў. “Прыймаючы ўдзел у дзейнасцi летнiкаў, - дадаў монс. Мацулевiч, - яны маюць магчымасць спаткацца з iншымi маладымi людзьмi свайго веравузнання”.
Усе дваццаць удзельнiкаў спаткання вельмi станоўча ацэньваюць гэту iнiцыятыву малiцца разам i вывучаць Бiблiю. Напрыклад, для 18-гадовай Наталлi Кiм i 17-гадовага Мiхайлы Вайцехоўскага са сталiчнай парафii, вопыт, набыты ў летнiку пры вывучэннi Бiблii аказаў вялiкi ўплыў на ўспрыняцце iмi штодзённага жыцця.
Мiхайла Вайцехоўскi вельмi зацiкавiўся тэмай адносiнаў памiж Богам i чалавечымi iстотамi: “Спосаб, якiм гебрэi ў Бiблii звярталiся да Бога быў шмат больш прамым i асабiстым, чым той, якi iснуе ў сучасным свеце, бо ён часта з’яўляецца абмежаваным малiтоўнымi формамi, што прагаворваюцца без зразумення iх сапраўднага сэнсу”, - лiчыць малады католiк з Узбекiстану.







All the contents on this site are copyrighted ©.