2008-08-09 13:16:53

MV-- Сёлета будзе перавышаная лічба ў 5 млнаў наведвальнікаў Музеяў Ватыкану. Штодня шэдэўры - ад старажытнасці да сучаснасці маюць магчымасць пабачыць 40 тысяч чалавек.


Білет у Музеі Ватыкана - найбагацейшую калекцыю збору Папаў Рымскіх - можна купіць і праз Інтэрнет. Да нядаўняга часу палацы Музеяў Ватыкану былі на 7 месцы па колькасці наведванняў - 4,3 млны чалавек у дзень і займалі радок пасля Луўра і цэнтра Пампіду ў Парыжы, Тэйт Модэрн і Брытанскага музея ў Лондане, Метраполітана - ў Нью-Йорку і Нацыянальнай галерэі ў Вашынгтоне Дырэктар ад нядаўна Музееў Ватыкана прафесар Антоніо Палуччі, які папярэдне кіраваў рэстаўрацыямі ў Фларэнцыі, заявіў журналістам, што яго больш хвалюе якасць экспазіцый. Ён накіроўвае супрацоўнікаў славутых музееў на тое, каб наведанне іх пакідала памяць і духоўна развівала наведвальнікаў. Каб задаволіць больш людзей, што едуць дзівіцца на папскія зборы гістарычных і мастацкіх прадметаў чалавечае цывілізацыі. Хутка з'явяцца бясплатныя брашуры МV, вядзецца праца па павышэнні кваліфікацыі гідаў, рэстаўратараў, даглядчыкаў і іншых катэгорый музейных работнікаў. уключаючы ахову. Хвычайна, гэта студэнты каталіцкіх універсітэтаў Рыму розных нацуыянальнасцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.