2008-08-09 13:15:25

Catholic-by паведамляе



8 і 9 жніўня 2008 г. у Росіцы адбываюцца ўрачыстасці ў гонар памяці благаслаўлёных мучанікаў — айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. План гэтых урачыстасцей можна знайсці на сайце“католік-бай” ці ў вашага парафіяльнага ксяндза.
Ордэн айцоў-марыянаў налічвае 550 айцоў і братоў-манахаў, 16 з якіх працуюць у Беларусі. Гістарычным месцам душпастырскай працы марыянаў у Беларусі з’яўляецца кляштар у Друі. Сёння марыяне працуюць таксама ў Оршы, Росіцы, Барысаве і Жодзіне. Да ордэна марыянаў (у які ўваходзяць католікі заходняга і ўсходняга абрадаў) належыць і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Генеральны суперыёр ордэна марыянаў а. Ян Мікалай Рокаш добра ведае Беларусь, якую наведваў шмат разоў. Пры ягонай падтрымцы былі распачаты працы па адбудове касцёла ў Росіцы , Санктуарыя росіцкіх мучанікаў блаславёных Антона Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

 

 
 







All the contents on this site are copyrighted ©.