2008-08-07 14:57:01

ШЛЮБ ПАВІНЕН БЫЦІ ЛЮБ. Працягваем наш цыкл, гэтым разам - не зусім звычайна, дзякуючы гасцям.


Cпадарыня Галіна з Мінскай парафіі Святога Роха прыбыла да Рыму разам з дачушкай, якой дала таксама імя Галя. Абедзьве прымаюць удзел у асветніцкай працы па абароне жыцця у нашым грамадстве, нястомна апякуючыся дзяўчатамі і жанчынамі. Да Рыму дайшліся пілігрымкаю разам з "Каштоўнай Пярлінай" каталіцкага руху "святло і жыццё". І гэта пасля 150-кіламетровай пілігрымкі да Маці Божае Будслаўскае! Нават і ў Італіі не забыліся на пакліканне - абараняць сям'ю. Спадарыня Галіна расказала, як разам мацуюцца ў сябе ў касцёле на Залатой Горцы ў Мінску.







All the contents on this site are copyrighted ©.