2008-08-07 14:58:06

Ужо трэці год запар з дзяржаўнага бюджэту Арменіі вылучаюцца значныя сродкі на рэстаўрацыю хрысціянскіх храмаў. Армянскі ўрад, наогул, надае вялікае ўвагі сваім святыням па цэлым свеце.


"Сурб-Хач" - так называецца армянскі манастыр, які стаіць на Крымскім паўвостраве. Прэзідэнт Сэрж Саргсян адзначае ў Крыме 650-годдзе армянскага манастыра гэтымі днямі. Ён прапанаваў свайму калегу - прэзідэнту Украіны - працаваць над праектам па ўключэнні гэтага старажытнага хрысціянскага комплексу ў спіс "Спадчына" ЮНЭСКА. на ўзор можна ўзяць праграму рэстаўрацыі і дакументацыі трох армянскіх храмаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі цяперашняга Ірану і сёлета былі ўключаны, здзякуючы актыўнай пазіцыі Ерэвана, у спіс Культурная Спадчына Чалавецтва. "Сурб-Хач -- гэта не толькі неад'емная частка нашай нацыянальнай духоўнай культуры, але і адна з пярлінаў Крыма",- зазначыў прэзідэнт Сэрж Саргсян.
Наогул у 2008 годзе ўрад Арменіі накіраваў каля 2 млнаў долаграў на распрацоўку праектаў рэстаўрацыі сваіх святынь. Аднаўленчыя работы павінны распачацца на 24-х гісторыка-культурных помніках, большасцю - хрысціянскіх культавых будынкаў і Хачкараў (каменных рэзьбяных крыжоў). Гэта рэлігійныя помнікі ранняга - паўтарытысячыгадовага і сярэднявечнага перыяду. Войны, што праносіліся праз вякі і землятрусы сталіся асноўнай прычынай разбурэння старажытных хрысціянскім помнікаў Арменіі. Ацалелі лепш нямногія маўклівыя сведкі свецкага жыцця армянскіх цароў, якія 1700 гадоў пільна ахоўвалі хрысціянства . Гэта крэпасці і палацы,нажаль, сёння - паўразбураныя. Гісторыя Арменіі налічвае 5 тысяч гадоў, але з такой далёкай даўніны засталіся толькі фундаманты.







All the contents on this site are copyrighted ©.