Дабрачынная каталiцкая арганiзацыя "Царква ў патрэбе" аказвае дапамогу кубiнскiм католiкам.
Прайшло больш за 60 гадоў ад таго часу, калi разбураная вайной Еўропа была перапоўнена
ўцекачамi, з якiх 16 млн былi толькi ў Германii. Менавiта тады малады нямецкi манах
Веренфрэйд ван Штраатен заснаваў арганiзацыю “Царква ў патрэбе”. З тягам часу гэта
арганiзацыя прасцягнула сваю дзейнасць па аказанню дапамогi на ўвесь свет. Яна аказвала
дапамогу патрабуючым у Германii, Венгрыi, Польшчы, Чэхаслакii, Румынii, Лацiнскай
Амерыкi, у Афрыцы, Далёкiм усходзе i Азii. Сёння “Царква ў патрэбе” збiрае шматлiкiя
сродкi, што размяркоўваюцца ў 130 краiнах, дапамагаючы рэалiзаваць каля шасцi тысяч
праектаў па падтрымцы пераследаваных цi патрабуючых матэрыяльнай дапамогi Цэркваў. У
лiпенi бягучага года распачалася iнiцыятыва салiдарнасцi з кубiнскiмi католiкамi,
арганiзаваная гiшпанскiм сакратаром арганiзацыi “Царква ў патрэбе”. Iнiцыятыва ажыццяўляецца
ў рамках дзейнасцi дабрачыннай арганiзацыi, якая дапамагае кубiнцам ужо на працягу
пяцiдзесяцi гадоў. Першы праект аказання салiдарнасцi Царкве на Кубе датуецца 1963
годам, i ад той пары гэта дапамога не перарывалася. На аснове дазволу, атрыманага
ад кiраўнiцтва Каталiцкай Царквы, “Царква ў патрэбе” не абмяжоўвае сваю дзейнасць
толькi матэрыяльнай дапамогай, але i працуе ў духоўнай галiне. Прапанаваная гiшпанцамi
новая праграма мае на мэце з аднаго боку прыцягнуць увагу дабрадзеяў з Гiшпанii да
малiтвы за кубiнскiх католiкаў, з iншага – аказаць iм канкрэтную эканамiчную дапамогу.
Прапануемыя формы гэтай дапамогi самыя розныя, бо, безумоўна, калi Царква мае патрэбу,
адной матэрыяльнай падтрымкi не дастаткова. У рамках iнiцыятывы мяркуецца здзейснiць
пяць праектаў: рэканструкцыя i рэстаўрацыя касцёлаў цi царкоўных будынкаў, а таксама
фармаванне iнфраструктур, неабходных для правядзення спатканняў i выхавання; прыстасаванне
сродкаў камунiкацыi дзеля таго, каб наблiзiць вернiкаў да Навукi Царквы; фармацыя
святароў, законнiкаў, законнiц i свецкiх вернiкаў. У рамках праекту плануецца надрукаваць
700.000 календароў катэхiстычнага характара на 2009 год. I апошняя форма дапамогi
– малiтоўныя iнтэнцыi святароў пад час цэлебравання Святой iмшы.