2008-08-07 12:06:31

Армянскiя архiёлагi знайшлi вельмi рэдкi хрысцiянскi медал'ён.


Сапраўднай сенсацыяй лiчаць армянскiя архiёлагi знойдзены пры раскопках антычнага горада Тiгранакерт на тэрыторыi Нагорнага Карабаха маленькi дыск дыяметрам прыблiзна 8 см. З аднаго боку яго выкананы крыж, а з iншага – выява барадатага мужчыны ў футравым капялюшы.
Раскопкi праводзiць археалагiчная экспедыцыя Iнстытута археалогii i этнаграфii Нацыянальнай акадэмii навук Арменii пад кiраўнiцтвам доктара гiстарычных навук Гамлета Петрасяна. Згодна з яго меркававаннем на абодвух баках знаходкi маюцца ясныя надпiсы на старажытнаармянскай мове. Навуковец лiчыць, што там напiсана:”Я Вачэ слуга Госпада Бога”. Iмя “Вачэ” у V – VII стагоддзях мелi некалькi вядомых дзеячаў, i, па словах спецыялiста, дэталёвае вывучэнне дазволiць выяснiць, хто менавiта выяўлены на дыску.
Каштоўная знаходка знаходзiлася на брукаванай падлозе царквы-базылiкi, пабудаванай у V – VII стагоддзях. Хутчэй за ўсё дыск – гэта крыж-падарунак – у той час вернiкi часта дарылi цэрквам падобныя рэчы. Па словах Петрасяна, гэта знаходка з’яўляецца адным са старажытнейшых помнiкаў армянскай пiсьмовасцi, знойдзеных на тэрыторыi Нагорнага Карабаха, i яшчэ адным аргументам на карысць прысутнасцi армянскай формы хрысцiянства ў нiзоў’i ракi Хачанагет.
Гэта тэрыторыя з’яўляецца цэнтрам ранняхрысцiянскай цывiлiзацыi. “На адным з муроў, напрыклад, напiсана на грэцкай мове “Езус Хрыстус”, падобны надпiс ёсць i на армянскай мове”, - сказаў археолаг Петрасян. У наваколлi Тiгранакерта знойдзены i старажытныя хрысцiянскiя могiлкi. Знаходкi на тэрыторыi горада маюць вялiкае значэнне не толькi для армянаў, але i з’яўляюцца гiсторыка-культурнай каштоўнацю сусветных памераў.
“Знойдзеныя пад час раскопак крыжы i падножжа крыжоў са скульптурнымi ўпрыгожваннямi даюць надзею, што ў хуткiм часе мы ўбачым рэшткi iншага старажытнага хрысцiянскага будынка – часоўнi цi нейкай забудовы з крыжом”, - лiчыць армянскi навуковец.







All the contents on this site are copyrighted ©.