2008-08-05 13:47:59

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы.


571 Палiтычную дзейнасць католiкаў часта злучаюць са “свецкасцю”, значыць гавораць аб адрозненнi памiж палiтычнай i рэлiгiйнай сферамi. Падобнае адрозненне – вартасць, набытая i прызнаная Царквой, належыць сучаснай цывiлiзацыi”. Аднак каталiцкая маральная навука рашуча абвяргае перспектыву свецкасцi, якая разумееца як аўтаномiя ў адносiнах да маральнага закону: “Сапраўды, “свецкасць” мае на ўвазе, перад усiм, павагу да iсцiны, якая паходзiць з натуральных ведаў аб асобе, што жыве ў грамадстве, нават калi гэта iсцiна абвяшчаецца якой-небуць рэлiгiяй, бо iсцiна толькi адна”. Шукаць iсцiну сапраўдным чынам, сцверджваць i баранiць дапушчальнымi сродкамi маральную iсцiну, якая тычыцца грамадскага жыцця: справядлiвасцi, свабоды, павагi да жыцця i да iншых праў асобы – гэта права i абавязак усiх членаў сацыяльнага i палiтычнага грамадства.
Выказваючыся па пытаннях, якiя маюць дачыненне да сацыяльнага i палiтычнага жыцця, Настаўнiцтва Царквы не парушае патрабаванняў правiльна зразумелай свецкасцi, бо “не iмкнецца да палiтычнай улады i не мае намеру пазбаўляць католiкаў свабоды мець уласнае меркаванне па кан’юктурных пытаннях. Наадварот, Настаўнiцтва жадае – i ў гэтым яго заданне – навучаць i асвятляць сумленне вернiкаў, асаблiва тых, што прысвячаюць сябе палiтычнай дзейнасцi, каб яна заўсёды служыла цэласнаму сцверджванню асобы i агульнаму дабру. Сацыяльная навука Царквы – гэта неўмешальнiцтва ў справы кiравання асобнымi краiнамi. Безумоўна, на свецкiх вернiкаў ускладзены маральны абавязак наследваць гэтай навуке, згодна са сваiм сумленнем, якое ёсць адзiным i непадзельным”.
572 Прынцып свецкасцi мае на ўвазе павагу да кожнай рэлiгiйнай канфесii з боку дзяржавы, “якая забяспечвае свабодную практыку богаслужэнняў, культурнай i дабрачыннай дзейнасцi суполак вернiкаў. У плюралiстычным грамадстве свецкасць – гэта абшара зносiнаў памiж рознымi духоўнымi традыцыямi i нацыяй”. На жаль, да гэтай пары маюць месца, нават у дэмакратычных грамадствах, выявы свецкай нецярпiмасцi, калi ў веры адмаўляюць у якой-небуць палiтычнай i культурнай значнасцi, спрабуючы выштурхнуць хрысцiянаў з сацыяльнага i палiтычнага жыцця, бо яны наследуюць iсцiне, якой вучыць iх Царква, i падпарадкоўваюцца маральнаму абавязку дзейнiчаць згодна з сумленнем; нехта даходзiць i да больш радыкальнага адмаўлення: абвяргае саму натуральную этыку. Гэта адмаўленне – фундамент маральнай анархii, а вiдавочным наступствам яе будзе самавольства моцнага у адносiнах да слабага; гэта адмаўленне не можа быць прынятае нi адной формай законнага плюралiзму, бо парушае асновы чалавечага грамадства. З улiкам таго, што стан рэчаў менавiта такi, “маргiналiзацыя Хрысцiянства… не дапаможа грамадству пабудаваць шчаслiвую будучыню i не прывядзе да згоды памiж народамi, але, наадварот, квапiцца на духоўныя i культурныя асновы цывiлiзацыi”.
573 Асаблiвая вобласць, дзе свецкiя вернiкi заклiканы да разрознення, - абранне палiтычных iнструментаў, значыць уступленне ў партыю i iншыя формы ўдзелу ў палiтычным жыццi. Трэба рабiць выбар, якi будзе адпавядаць вартасцям, i пры гэтым улiчваць рэальныя абставiны. У кожным выпадку, рашэнне павiнна быць укарэнена ў любовi i накiравана на агульнае дабро. Пастановы хрысцiянскай веры немагчыма змесцiць на якой-небуць адзiнай палiтычнай платформе: сцверджваць, нiбыта нейкая палiтычная партыя цi каалiцыя ў поўнi адпавядае патрабаванням веры i хрысцiянскага жыцця – значыць сеяць небяспечныя памылковыя погляды. Хрысцьянiн не знойдзе партыi, якая ў поўнi б адпавядала этычным патрабаванням, якiя нараджаюцца з веры i прыналежнасцi да Царквы. Яго ўдзел у палiтычным руху заўсёды павiнен быць не iдэялагiчным, а крытычным; тады партыя i яе платформа атрымаюць стымул для развiцця, якое будзе накiравана на сапраўднае агульнае дабро, уключаючы духоўную мэту чалавека.
574 Адрозненнi памiж становiшчам веры i сацыяльна-палiтычнымi опцыямi, з аднаго боку, мае на увазе, што ўступленне ў палiтычную партыю цi каалiцыю тычыцца кампятэнцыi асобы; гэта законнае рашэнне – хаця б у тых выпадках, калi гутарка iдзе аб партыях i палiтычных платформах, якiя не з’яўляюцца несумяшчальнымi з верай i хрысцiянскiмi каштоўнасцямi. Аднак, хаця ж выбар партыi, каалiцыi, людзей, якiм магчыма даверыць кiраванне грамадскiм жыццём, звёрнуты да сумлення кожнага чалавека, падобны выбар не можа быць выключна iндывiдуальным: “Хрысцiянскiм суполкам належыць аб’ектыўна аналiзаваць сiтуацыю ў сваёй краiне, разумець яе ў святле эвангельскiх слоў, чэрпаць прынцыпы разважання, крытэрыi меркавання ды ўказання да дзеяння ў рамках сацыяльнай навукi Царквы”. У кожным выпадку, “нiкому не дазваляецца спасылацца на аўтарытэт Царквы ў падцверджанне свайго асабiстага меркавання”; наадварот, вернiкi павiнны iмкнуцца “у шчырай размове ўзаемна вывучаць рэчы, захоўваць ўзаемную любоў i клапацiцца перад усiм аб агулным дабрэ”.







All the contents on this site are copyrighted ©.