2008-07-31 11:39:36

Рыма-каталiцкiя бiскупы Украiны звярнулiся да вернiкаў з пасланнем з нагоды святкавання 1020 гадавiны Хросту Кiеўскай Русi.


Бiскупы Рыма-каталiцкай Царквы Украiны абнародвалi Пастырскае пасланне з нагоды 1020 гадавiны Хросту Кiеўскай Русi, “iмкнучыся гэтым самым адзначыць i падкрэслiць адну з важнейшых гiстарычных падзей, а таксама далучыцца да яе ўрачыстага святкавання”.
Звяртаючыся да вернiкаў, бiскупы зрабiлi экскурс у гiсторыю, дзе таксама нагадалi, што адной з выдатных асобаў, быў Папа Клямент I°, якi да таго ж здзейснiў пакутнiцкi подзвiг у Херсанэсе”.
Украiнскiя бiскупы адзначылi, што сёння ў рыма-каталiцкiх парафiях рэгулярна праходзяць супольныя экуменiчныя малебны, а на працягу лiтургiчнага года Каталiцкая Царква ўшаноўвала многiх святых Усходняй Царквы; “таксама ў нашых гарадах i вёсках будуюцца абок касцёлы i цэрквы, у якiх людзi аб’ядноўваюцца духам у агульнай малiтве да Бога. А яшчэ “шмат добрых прыкладаў даюць змешаныя шлюбы”. “Такiм чынам, - сцвярджаюць пастыры, - Заснаванае ў Кiеве ў часы св.Уладзiмiра i св.Вольгi спадчына еднасцi, выяўляецца сёння перад намi як выклiк i заахвочванне да таго, каб крочыць да адзiнства хрысцiянаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.