2008-07-30 14:32:30

У 2000 годзе, у часе апостальскага візіту ў святую Зямлю, Папа Ян Павел 2 паблаславіў аліўнае дрэва.


На гары Шчасця над Тыверыядскім возерам Ян Павел 2 удзельнічаў у вялікай сумеснай малітве. Ізраільскі Фонд аховы навакольнага асяроддзя на памяць аб такой падзеі высадзіў там 12 аліўных дрэўцаў. Адно з іх і паблаславіў Папа Рымскі. Менавіта яно пладаносіць. Астатнія за 8 год не далі пакуль плёну. Мясцовая газета, якая надрукавала артыкул на гэтую тэму, падкрэслівае, што ўсе саджанцы былі аднолькавыя, і ўход за дрэўцамі таксама аднолькавы, але алівы сталі збіраць ўжо адразу толькі з аднаго - менавіта, паблаславёнага "польскім" Папам.







All the contents on this site are copyrighted ©.