Кiтайскiя ўлады не выконваюць сваiх абяцанняў наконт захавання правоў чалавека.
“Кiтайскiя ўлады працягваюць пераследаваць тых, што гавораць у абарону праў чалавека,
яны забылiся аб абяцаннях, якiя далi сем гадоў таму, у момант, калi абiралася месца
правядзення Алiмпiйскiх гульняў. Улады Пякiну парушаюць алiмпiйскiя традыцыi. Мы патрабуем
вызвалення ўсiх палiтвязняў з турмаў, поўнай свабоды iнфармацыi для кiтайскiх i iншаземных
сродкаў масавай iнфармацыi i далейшага руху ў напрамку адмены смяротнага пакарання”,
- гэту заяву зрабiла намеснiк кiраўнiка дэпартамента па Азii i рэгiёну Цiхага акiяна
арганiзацыi Amnesty International, каментуючы справаздачу, якая была распаўсюджана
ў Ганконгу за 10 дзён да пачатку Алiмпiйскiх гульняў у Пякiне. Згаданая справаздача
мае назву “Кошт перакручвання, якi тычыцца Алiмпiйскiх гульняў: невыкананыя абавязкi”.
У справаздачы ацэньваюцца паводзiны кiтайскiх уладаў па чытарох шчыльна злучаных памiж
сабой напрамках, якiя тычацца Алiмпiйскiх гульняў: пераследаванне тых, што змагаюцца
за права чалавека; утрыманне ў вязнiцы без адпаведнага судовага працэсу; цэнзура i
пакаранне смерцю. Супрацоўнiкi Amnesty International лiчаць, што “перад правядзенняў
Алiмпiяды кiтайскiя ўлады арыштавалi, пасадзiлi пад хатнi арышт цi выслалi тых, што
маглi б пагражаць вобразу стабiльнасцi i гармонii, якi яны хацелi б паказаць свету.
У сувязi з гэтым мясцовыя праваабаронцы i журналiсты, якiя займаюцца правамi чалавека
асаблiва рызыкуюць быць пераследаванымi пад час правядзення Алiмпiйскiх гульняў”.