2008-07-29 12:15:42

Прапануем вам чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


568 Свецкi вернiк заклiканы планаваць крокi, якiя магчыма зрабiць у канкрэтных палiтычных сiтуацыях, каб рэалiзаваць маральныя прынцыпы i вартасцi, належныя сацыяльнаму жыццю. Дзеля гэтага патрэбна ўжываць метад адрознення, якiм бы карысталiся як асоба, так i грамадства. Гэты метад павiнен быць структуiраваны з улiкам некаторых важных элементаў, такiх як веданне сiтуацыi на аснове аналiза пры дапамозе сацыяльных навук i адпаведных iнструментаў; сiстыматычныя разважаннi над гэтымi рэалiямi ў свеце нязменнай эвангельскай навiны i сацыяльнай навукi Царквы; прыняцце рашэнняў, накiраваных на пазiтыўнае развiццё iснуючай сiтуацыi. З глыбiнаў слухання i разумення рэчаiснасцi могуць узнiкнуць канкрэтныя рашэннi аб эфектыўных дзеяннях; у той жа час, гэтым рашэнням нiколi не трэба надаваць абсалютную вартасць, бо нiякую праблему нельга вырашыць канчаткова: “сапраўдныя вернiкi нiколi не мелi намеру загнаць сацыяльна-палiтычнае жыццё ў жёрсткую схему, разумеючы, што гiстарычнае вымярэнне прымушае чалавека жыць у недакладных i часта зменлiвых сiтуацыях”.
569 Харктэрны кантэкст для адрознення ў’яўляе сабой функцыянаванне дэмакратычнай сiстэмы, якую сёння многiя разглядаюць з пазыцый агностытызму i рэлятывiзму, лiчачы, што iсцiну акрэслiвае большасць i што яна абумоўлена палiтычнымi меркаваннямi. У падобных абставiнах адрозненне робiцца асаблiва адказным, калi ставiцца да такiх праблем, як аб’ектыўнасць i правiльнасць iнфармацыi, навуковыя даследваннi i эканамiчныя рашэннi, якiя аказваюць уплыў на жыццё самых бедных людзей, а таксама закранаюцца фундаментальныя непахiсныя маральныя патрабаваннi: святасць жыцця, непарушнасць шлюбу, умацаванне сямьi, заснаванай на монагамным шлюбе памiж людзьмi рознага пола.
У такой сiтуацыi карысны некаторыя фундаментальныя крытэрыi: адметнасць i, адначасова, сувязь памiж юрыдычным i маральным парадкамi; вернасць уласнай iдэнтычнасцi i, у той жа час, гатоўнасць да дыялогу з усiмi. Выносячы меркаваннi i прадпрыймаючы высiлкi ў сацыяльнай сферы, хрысцьянiн павiнен заставацца быць верным натуральным вартасцям (паважаць законную аўтаномiю зямных спраў), маральным каштоўнасцям (спрыяць зразуменню таго, што ўсялякая сацыяльная i палiтычная праблема мае этычнае вымярэнне), звышнатуральным вартасцям (выконваць свае абавязкi ў духу Эвангелля Езуса Хрыста). Гэтыя тры групы вартасцяў неадрыўныя адна ад iншых.
570 Здараецца, што ў сiтуацыях, якiя заклiкаюць да фундаментальных этычных патрабаванняў, законадаўцы i палiтыкi прыкладаюць цi прыймаюць рашэннi, якiя супярэчаць хрысцiянскiм прынцыпам i каштоўнасцям. Адносна такiх выпадкаў Настаўнiцтва Царквы кажа: “Сфармаванае хрысцiянскае сумленне не дазваляе аддаваць свой голас за палiтычную праграму цi асобны закон, якiя руйнуюць фундаментальны змест веры i маральнасцi, таму што ў iх утрымлiваюцца прапановы, альтэрнатыўныя цi тыя, што супярэчаць такому зместу”.
Вось меркаванне настаўнiцтва адносна выпадкаў, калi было немагчыма перашкодзiць рэалiзацыi такой палiтычнай праграмы, адхiлiць такi закон: парламентарый, чыя асабiстая пазыцыя абсалютнай нязгоды ясная i ўсiм вядомая, можа падтрымаць прапановы, накiраваныя на абмежавання шкоды ад падобных праграмаў i законаў i на паменьшанне iх негатыўнага ўплыву на культуру i на грамадскую мараль. У гэтым сэнсе паказальнай ёсць сiтуацыя з законам аб легалiзацыi абортаў. Галасаванне парламентарыя трэба вытлумачыць не як падтрымку несправядлiвага закона, а толькi як iмкненне скарацiць адмоўныя наступствы законадаўчага акта, уся адказнасць за якi палягае на тых, хто яго зацьвердзiў.
Сутыкаючыся са шматлiкiмi сiтуацыямi, у якiх парушаюцца фундаментальныя i непахiсныя маральныя патрабаваннi, мы павiнны памятаць, што хрысцiянскае сведчанне – гэта наш абавязковы доўг, якi можа прывесцi нават да пакутнiцтва, калi трэба ахвяраваць жыццё ў iмя любовi i чалавечай годнасцi. Гiсторыя дваццацi стагоддзяў, у тым лiку i апошняга, багатая на пакутнiкаў за хрысцiянскую iсцiну, сведкаў эвангельскай веры, надзеi, любовi. Пакутнiцтва – гэта сведчанне асабiстага ўпадабенства ўкрыжаванаму Езусу, якое асягае вышэйшай формы выяўлення, калi сведка пралiвае сваю кроў, па эвангельскаму навучанню: калi пшанiчнае зерне, упаўшы ў зямлю… загiне, то прынясе многа плёну” (Ян 12, 24).







All the contents on this site are copyrighted ©.